Рэзананс: “Банкамат ці… жалязяка?”
Матэрыял пад такім загалоўкам быў змешчаны ў “НТ” №3 ад 13 студзеня. Гаворка ў ім вялася аб перабоях у рабоце банкамата ААТ “Белаграпрамбанк”, які знаходзіцца ў Брэсце на праспекце Машэрава.
На газетную публікацыю адрэагаваў начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Брэсцкае абласное ўпраўленне Ігар КЕРАЗЬ. Ён паведаміў, што няспраўнасці, аб якіх гаварылася ў матэрыяле, былі выпраўлены. Акрамя таго, выказаў шкадаванне аб факце прычынення нязручнасцей кліентам і надзею, што гэта не паўплывае на далейшае супрацоўніцтва ўстановы са сваімі кліентамі.
“ААТ “Белаграпрамбанк” забяспечвае функцыянаванне на тэрыторыі Брэсцкай вобласці 68 банкаматаў і 39 плацежна-даведачных тэрміналаў (інфакіёскаў), з’яўляючыся адным з лідараў банкаўскай сістэмы па стварэнні ў вобласці інфраструктуры для выкарыстання банкаўскіх пластыкавых картак.
Забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання тэхнічных сродкаў абслугоўвання кліентаў, размешчаных на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, з’яўляецца адной з асноўных задач філіяла ААТ “Бел-аграпрамбанк” – Брэсцкае абласное ўпраўленне.
Працаздольнасць згаданых тэхнічных сродкаў напрамую залежыць ад цэлага рада фактараў, сярод якіх – умовы надвор’я, фізічнае ўздзеянне, прымусовае змяшчэнне ў карткапрыёмніках іншародных цел і інш. Аднак банкам прымаюцца ўсе неабходныя меры па аператыўным ухіленні любога роду няспраўнасцей”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.