Падзеі: кадравыя пытанні, выбары і патрыятызм

Падзеі: кадравыя пытанні, выбары і патрыятызм

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Кадравыя пытанні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 лютага разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Рыгора Пратасавіцкага старшынёй Столінскага райвыканкама, Івана Турчака – генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне».
Званне – генерал
21 лютага Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў. У прыватнасці, начальніку ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі па Брэсцкай вобласці Ігару Бусько прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра.
Беларускія назіральнікі
16 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прымуць удзел у міжнародным назіранні за выбарамі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, якія пройдуць 4 сакавіка. У назіранні паўдзельнічаюць таксама і прадстаўнікі беларускага Цэнтрвыбаркама.
Салдатамі не нараджаюцца
Круглы стол «Салдатамі не нараджаюцца – салдатамі становяцца» прайшоў 22 лютага на базе 38-й асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай мабільнай брыгады. У ім прынялі ўдзел камандны састаў і ваеннаслужачыя вайсковай часці, а таксама актывісты грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Пасля абмену думкамі і віншавальнай праграмы госці наведалі музей брыгады, пазнаёміліся з умовамі службы і быту ваеннаслужачых.
За патрыятычнае выхаванне
Шэраг сродкаў масавай інфармацыі Брэстчыны сталі пераможцамі рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні насельніцтва. Дыпломам І ступені і першай прэміяй адзначана Бярозаўская раённая газета «Маяк», дыпломамі Міністэрства інфармацыі – «Полесская правда» (г. Пінск) і «Навіны Палесся» (г. Столін), а таксама тэлерадыёкампанія «Пінск», граматамі Міністэрства абароны – абласная газета «Заря» і раённая «Кобрынскі веснік». Віншуем, калегі!

Алімпійскі конкурс
Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці аб’яўляе аб пачатку абласнога творчага конкурсу дзіцячага малюнка «Лондан алімпійскі». Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 31 мая 2012 года. Галоўная тэма конкурсу – Алімпійскія гульні ў Лондане вачыма дзяцей. Пераможцы атрымаюць прызы.
У падарунак – прэм’ера
КУП «Брэстаблкінавідэапракат» павіншаваў прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва з Днём абаронцаў Айчыны. Мерапрыемства з нагоды свята адбылося ў сераду ў малым зале кінатэатра «Беларусь». Запрошаным вайскоўцам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, салдатам-афганцам супрацоўнікі прадпрыемства прэзентавалі прэм’еру стужкі «Жнівень. Восьмага» рэжысёра Джаніка Фазіева.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Санітарная зона: ці ёсць яна для дызель-цягніка Брэст – Забалацце?

Следующая запись

Якое малако выбраць?