Санітарная зона: ці ёсць яна для дызель-цягніка Брэст – Забалацце?

Санітарная зона: ці ёсць яна для дызель-цягніка Брэст – Забалацце?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Гэтае пытанне я адрасую кіраўніцтву Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі, бо мне неабыякава, якой будзе экалогія ў абласным цэнтры заўтра, праз  некалькі тыдняў, калі сыдзе снег, праз год.

А справа вось у чым. Мне часта даводзіцца ездзіць цягнікамі ў іншыя кірункі, і я ведаю: пакуль састаў не праедзе санітарную зону, туалеты застаюцца зачыненымі. І гэта правільна, хоць іншы раз некаму і не падабаецца. А вось дызель-цягніка Брэст – Забалацце (на работу ў абласны цэнтр на ім езджу ўжо 21 год) гэта, па ўсім відаць, не тычыцца. Бо ў ім пік  наведвання туалета пасажырамі раніцай прыходзіцца акурат на ўездзе ў горад і працягваецца (не буду сцвярджаць, што да Брэст-Цэнтральнага, бо выходжу на адзін прыпынак раней) аж да станцыі Брэст-Палескі. І так штодзень.
Раз’язныя білетныя касіры, магчыма, забываюць  зачыняць туалеты своечасова або не паспяваюць.  На заўвагі ж  неабыякавых пасажыраў, што ўжо гарадская рыса, не рэагуюць ці спасылаюцца на тое, што там людзі і яны не могуць нічога зрабіць. Дык, можа, тады і санітарную зону адмяніць, калі яны  нічога не могуць зрабіць? Ці тут яе ўвогуле няма?
Надзея ЯЦУРА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Экалагічная бяспека роднай Ганцаўшчыны – цалкам іх справа…

Следующая запись

Рэзананс: “Банкамат ці… жалязяка?”