Старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Аляксандр Якабсон праінспектаваў шэраг прадпрыемстваў Берасцейшчыны

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Аляксандр Якабсон праінспектаваў шэраг прадпрыемстваў Берасцейшчыны

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Пра шампіньёны, пену і дарогу
У другой палове дня, пасля пасяджэння аблвыканкама, старшыня Камітэта дзяржкантролю праінспектаваў шэраг рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”.  Спачатку ён пабываў на прадпрыемстве “БОНШЕ”, якое займаецца вырошчваннем шампіньёнаў, – самым буйным вытворцам гэтай прадукцыі ў рэспубліцы. Дарэчы, у суседняй Польшчы такіх фірм аж 2,5 тысячы. Менавіта адтуль у Брэст завозіцца сыравіна і нават… торф.
Па словах дырэктара прадпрыемства Андрэя Котава, у Беларусі з торфам праблем няма, аднак давесці яго да вытворчай кандыцыі, каб можна было вырошчваць грыбы, рукі не даходзяць – чамусьці прадпрымальнікі тут ініцыятыву праяўляць не спяшаюцца. Вось і даводзіцца купляць торф за мяжой, вывозячы з краіны дэфіцытную валюту.
Для таго, каб наладзіць вытворчасць грыбоў, з Польшчы на працу запрошаны інжынер. Цяпер асноўная задача “БОНШЕ” – нарасціць аб’ёмы вытворчасці. Плануецца, што брэсцкія шампіньёны на першым этапе выцесняць з рынку імпартныя, а ў перспектыве іх будуць прадаваць на экспарт. Брэсцкі грыб не толькі таннейшы, але і смачнейшы, ды і выглядае вельмі прыгожа і апетытна: у адрозненне ад шэрага польскага “брата” ён беленькі.
Затым Аляксандр Якабсон наведаў прадпрыемства “БелИНЕКО”, на якім вырабляюць імпартазамяшчальную прадукцыю – будаўнічую мантажную пену. Прадпрыемства яшчэ маладое, аднак амбіцыйна збіраецца заваёўваць не толькі ўнутраны, але і знешні рынкі.
Асаблівую ўвагу старшыня КДК звярнуў на будаўніцтва аб’язной дарогі вакол Белавежскай пушчы. Варта адзначыць, што 200-кіла-метровая магістраль ужо амаль гатова прыняць аўтатранспарт, і цяпер рабочыя, як гаворыцца, наводзяць марафет.
–  Само дарожнае пакрыццё  не выклікае ніякіх заўваг, – зазначыў Аляксандр Якабсон. – А вось пытанні па пад’ездах яшчэ не ўсе вырашаны, інфраструктуру таксама трэба развіваць. Лічу, што невырашальных праблем не бывае, таму адказныя асобы павінны паклапаціцца аб тым, каб усе недапрацоўкі былі ліквідаваны ў самы кароткі тэрмін. А Камітэту дзяржкантролю Брэстчыны даручана ажыццяўляць за гэтым кантроль.
Тэрыторыі вакол дарогі вельмі прывабныя для інвестараў, але, як запэўніў старшыня Камянецкага райвыканкама Андрэй Пісарык, вакол пушчы будуць жыць у першую чаргу беларусы. Цэны на нерухомасць тут ужо выраслі, аднак жадаючыя купіць домік у вёсцы могуць яшчэ паспець гэта зрабіць па неза-воблачных расцэнках.
На дарозе адкрыты спецыяльныя пераходы для жывёл: вялікія – для зуброў і іншых капытных, маленькія – для жаб.
Ужо ў лістападзе аб’язная дарога вакол Белавежскай пушчы будзе афіцыйна адкрыта.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Для вас гатуе Дзяніс МАРУК, галоўны рэдактар партала “Рэальны Брэст”

Следующая запись

Маладзёжны мерыдыян