У сёмы раз фэст збірае ў Брэсце самую розную па знешніх і ўнутраных характарыстыках моладзь. Госці з Украіны, Расіі, Польшчы, краін Прыбалтыкі… Статус форуму памяняўся з беларускага на міжнародны.
На самыя першыя канцэрты запрашалі ў асноўным музыкантаў, ды зараз у гледачоў ёсць цудоўная магчымасць палюбавацца вулічнымі танцамі, спартыўнымі спаборніцтвамі, атрымаць асалоду ад аўтацюнінг-шоу. Відавочна, фестываль расце і ў плане колькасці ўдзельнікаў, і ў плане якасці відовішчаў. На працягу двух дзён аматараў маладзёжных субкультур будуць радаваць пачынаючыя і вядомыя музыканты – гэта гурты “Дай дарогу!”, “Крамбамбуля”, “D_Tails” і іншыя.
Арганізатары ставяць перад сабой цалкам зразумелыя задачы: праз маладзёжныя захапленні акцэнтаваць увагу на здаровым ладзе жыцця, даказаць на канкрэтных прыкладах, што можна быць паспяховым, таленавітым, жыццярадасным без наркотыкаў і алкаголю.
У межах фестывалю адбудзецца таксама знаёмства гасцей з турыстычнымі аб’ектамі горада над Бугам і інфраструктурай свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”.
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”
Главная На першым плане Стартаваў штогадовы Міжнародны фестываль гарадскіх субкультур «Яшчэ лета»
от8 февраля, 2019
Стартаваў штогадовы Міжнародны фестываль гарадскіх субкультур «Яшчэ лета»
