Беларусь

  • Главная
  • На першым плане
  • У Брэсце прэзентавалі праект даступнай і якаснай кансультацыі і тэсціравання на ВІЧ падлеткаў і маладых людзей

У Брэсце прэзентавалі праект даступнай і якаснай кансультацыі і тэсціравання на ВІЧ падлеткаў і маладых людзей


Унікальны праект, накіраваны на другасную прафілактыку (на маладых людзей, якія ўжо практыкуюць рызыкоўныя паводзіны), стартаваў у нашым рэгіёне. У Брэсцкай вобласці пілотным горадам выбраны Пінск. Прэзентацыя праекта адбылася ў рамках “круглага стала”, які прайшоў на базе абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
– Цяжкая сітуацыя па ВІЧ-інфекцыі і створаны пры дзіцячай паліклініцы Цэнтр дружалюбны падлеткам і моладзі, які наладзіў кантакты з праблемнымі групамі насельніцтва, сталі вырашальнымі фактарамі на карысць Пінска, – расказаў менеджар праекта, намеснік старшыні РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў
ЮНЕСКА” Віталь Нікановіч. – Акрамя таго, праект закране яшчэ 9 эпідэміялагічна небяс-
печных у адносінах ВІЧ/СНІД рэгіёнаў: Мінск, Гомель, Бальшавік (Гомельскі раён), Светлагорск, Жлобін, Салігорск, Віцебск, Наваполацк і Ліду.
У ходзе рэалізацыі праекта сацыяльныя работнікі з грамадскіх аб’яднанняў будуць уваходзіць у кантакт з прадстаўнікамі груп  рызыкі і матываваць маладых людзей прыйсці ў Цэнтр дружалюбны падлеткам і моладзі для таго, каб прайсці экспрэс-тэст на ВІЧ па сліне. У залежнасці ад выніку тэста моладзь будзе накіравана на прафілактыку ці лячэнне.
– Мэта праекта, рэалізацыя якога пачалася ў жніўні сёлета і завяршыцца ў сакавіку 2015 года, –
умацаваць патэнцыял дзяржаўных устаноў аховы здароўя і грамадскіх аб’яднанняў па кансультаванні і тэсціраванні на ВІЧ моладзі з груп рызыкі, – падкрэсліў Віталь Нікановіч. – У рамках праекта ў Беларусі больш за 2 тысячы падлеткаў і маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў з ліку груп рызыкі атрымаюць якасныя паслугі ў галіне рэпрадуктыўнага здароўя і здадуць хуткі аналіз на ВІЧ. Больш за 100 спецыялістаў атрымаюць новыя веды па рабоце з цяжкімі падлеткамі. Акрамя таго, мы сфарміруем 10 міжведамасных каманд са спецыялістаў грамадскіх аб’яднанняў і медыцынскіх структур па рабоце з падлеткамі і моладдзю груп рызыкі. Наша арганізацыя і партнёры  на мясцовым узроўні ўпершыню будуць выкарыстоўваць вулічную сацыяльную работу. Яшчэ мы звернемся да інтэрнэт-тэхналогій, электроннага навучання і сацыяльных сетак.
Удзельнікі “круглага стала” ў Брэсце праявілі зацікаўленасць праектам і адзначылі яго важнасць для сучаснага грамадства. Для таго, каб уявіць сітуацыю на Брэстчыне, загадчык аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Леанід Глебка прывёў некалькі лічбаў, якія прымушаюць задумацца.
– У вобласці за 9 месяцаў 2013 года выяўлена 108 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, 46 з іх – у Пінску, – расказаў Леанід Глебка. – На 1 кастрычніка колькасць ВІЧ-інфіцыраваных у рэгіёне складае 1188 чалавек, з іх 543 – у Пінску, 182 – у Брэсце, 91 – у Баранавічах.
У прэзентацыі праекта ўдзельнічалі 25 спецыялістаў розных сфер з Брэста, Пінска, Баранавіч і Століна. Менавіта яны пачнуць ажыццяўляць прапанаваныя ідэі, а неўзабаве, спа-дзяёмся,  да іх далучацца новыя аднадумцы.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля