Беларусь

У КУВП “Манькавічы” ўкладваюць інвестыцыі ў сваіх жа супрацоўнікаў


Дырэктар вытворчага прадпрыемства“Манькавічы” Аляксей Мікуліч важнейшым складальнікам якасці лічыць чалавечы фактар.

Не пакінуў ён без пэўных дасягненняў на сельскагаспадарчай ніве самых старанных і кемлівых. Вось і працаўнікі КУВП “Манькавічы” і на жніве ўдала папрацавалі, і нядрэнна падзарабілі. Па эфектыўнасці вытворчасці збожжа прадпрыемства трапіла ў тройку лідараў па рэспубліцы, а прыбытак за 2009-ы склаў амаль 2,5 мільярда рублёў. Да таго ж, 36 працэнтаў падаткаў у бюджэце раёна прыходзіцца на долю менавіта гэтага суб’екта гаспадарання.
Тут даўно ўпэўніліся: поспех у роўнай ступені залежыць як ад вопытнага кіраўніка, які, дарэчы, з’яўляецца кандыдатам эканамічных навук і ўжо 24 гады ўзначальвае прадпрыемства, так і ад дасведчаных, адукаваных кадраў. Менавіта чалавечы фактар Аляксей Мікуліч, дырэктар КУВП “Манькавічы”, лічыць прыярытэтным паказчыкам якаснай работы і вылучае яго на першы план.
– Мы даўно актыўна ўкладваем інвестыцыі ў сваіх жа супрацоўнікаў, – расказвае Аляксей Васільевіч. – Эфектыўная вучоба кадраў усіх узроўняў дае належныя вынікі. Галоўныя спецыялісты і спецыялісты сярэдняга звяна наведваюць курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Для працаўнікоў масавых прафесій штогод са студзеня па сакавік арганізоўваем навучанне на вытворчасці з абавязковай атэстацыяй. Гэта разумна, таму што навучанне праводзіцца па спецыяльных праграмах, якія распрацаваны нашымі спецыялістамі. Вельмі ганарымся тым, што многія работнікі паспелі паўдзельнічаць у міжнародных семінарах, выставах, курсах.
Своеасаблівай апорай і дапаможнікам у гаспадарцы стала тэхнічная бібліятэка, якая цяпер налічвае больш за 2000 спецыялізаваных выданняў. Для павышэння інтэлектуальнага ўзроўню і далягляду супрацоўнікаў Мікалай Аляксеевіч штогод выпісвае каля 30 прафесійных перыядычных выданняў.
Ды, як вядома, аднымі ведамі сыты не будзеш. Каб чалавечыя здольнасці пачалі прыносіць дывідэнды – варта стварыць аптымальныя ўмовы. Ніхто не паспрачаецца з тым фактам, што новая сучасная тэхніка часта дае максімальны эфект – людзям хочацца на ёй працаваць, а працэс вытворчасці займае менш часу. За апошнія тры гады на ўдасканаленне ўмоў працы, у тым ліку і на абнаўленне тэхналагічнага абсталявання, гаспадарка затраціла больш за 11 мільярдаў рублёў. Інвестыцыі цалкам апраўдалі сябе: якасць прадукцыі стала лепшай, асартымент тавараў значна расшырыўся.
– Каб паказаць істотныя вынікі, патрэбна новая тэхніка; каб дазволіць сабе гэтую самую тэхніку – трэба працаваць не складаючы рук і атрымліваць прыбыткі, – каменціруе сітуацыю Аляксей Мікуліч. – Тут усё ўзаемазвязана. У жывёлагадоўлі прыбытковым для нас можа стаць паляпшэнне племяннога ядра дойнага статка – таму цяпер набываем высакадойных кароў і працуем над якасцю кармоў. У раслінаводстве – укараненне мінімальнай апрацоўкі лёгкіх глеб па сучасных тэхналогіях, якія дапамогуць зэканоміць грошы.
Матэрыяльнае стымуляванне работнікаў вядзецца разам з маральнай, псіхалагічнай падтрымкай. Вельмі важна не толькі своечасова выплачваць зарплату, якая ў сярэднім складае 708 000 рублёў, але і фарміраваць у людзей правільныя адносіны да калектыўнай уласнасці, да сваёй працы і яе вынікаў. Эфектыўна дзейнічае індывідуальны падыход да кожнага працаўніка, у якім зацікаўлена прадпрыемства. Аднаго з маладых спецыялістаў уключылі ў чаргу на будаўніцтва жылля, а іншыя атрымліваць грашовыя даплаты. Мікалай Гашчук, які год ужо працуе на прадпрыемстве ветфельчарам, так спадабаўся кіраўніцтву сваёй стараннасцю і мэтанакіраванасцю, што вырашылі даць маладому чалавеку вышэйшую адукацыю за кошт гаспадаркі.
Спадзяванні Аляксея Мікуліча на такі незвычайны капітал як людзі небеспадстаўныя. Дырэктар прадпрыемства перакананы, што Год якасці павінен вызначыцца не толькі якасцю тавару, прадукту, але і дасягненнямі дзеля якасці жыцця ўвогуле.Не надта спрыяльнымі ўмовамі надвор’я для аграрыяў, але ж не пакінуў без пэўных дасягненняў на сельскагаспадарчай ніве самых старанных і кемлівых. Вось і працаўнікі КУВП “Манькавічы” і на жніве ўдала папрацавалі, і нядрэнна падзарабілі. Па эфектыўнасці вытворчасці збожжа прадпрыемства трапіла ў тройку лідараў па рэспубліцы, а прыбытак за 2009-ы склаў амаль 2,5 мільярда рублёў. Да таго ж, 36 працэнтаў падаткаў у бюджэце раёна прыходзіцца на долю менавіта гэтага суб’екта гаспадарання.
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”
Фота аўтара

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля