Беларусь

  • Главная
  • На першым плане
  • Учора ў БрДТУ ўрачыста ўручылі сертыфікаты абітурыентам, якія на цэнтралізаваным тэсціраванні атрымалі 100 балаў

Учора ў БрДТУ ўрачыста ўручылі сертыфікаты абітурыентам, якія на цэнтралізаваным тэсціраванні атрымалі 100 балаў


На фота (злева направа):Міхаіл Варвашэвіч, Вікторыя Свіціч, Раман Чалей і Дар’я Шарова
Сёлета 247 беларускіх абітурыентаў атрымалі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 100 балаў. Сярод іх – і 17 чалавек, якія праходзілі тэсціраванне ў БрДТУ: 9 – па матэматыцы, 6 – па фізіцы і 2 – па рускай мове. Учора менавіта гэтым хлопцам і дзяўчатам  рэктар БрДТУ Пётр Пойта ўручыў сертыфікаты, якія даюць ім права паступаць практычна ў любыя ВНУ Беларусі. Многія ўжо вызначыліся са сваім выбарам.
Усяго ж у цэнтралізаваным тэсціраванні ў краіне прынялі ўдзел 113448 абітурыентаў, 40682 з іх не змаглі пераадолець ніжні парог тэставага бала, неабходнага для ўдзелу ў конкурсе  ва ўстановы вышэйшай адукацыі. На навучанне за кошт рэспубліканскага бюджэту запланавана прыняць у ВНУ Беларусі 30,5 тысячы чалавек – гэта на 5,2 працэнта менш, чым летась. Астатнім абітурыентам будзе прапанавана магчымасць прыняць удзел у конкурсе на платнай аснове.
Віктар СЛАВІН, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля