Беларусь

  • Главная
  • На першым плане
  • Учора ў Брэсце прайшла абласная нарада з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый будаўнічага комплексу Брэстчыны

Учора ў Брэсце прайшла абласная нарада з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый будаўнічага комплексу Брэстчыны


Стану спраў у будаўнічай сферы надаецца пільная ўвага на самым высокім узроўні. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднойчы падкрэсліваў, што будаўніцтва – важная сацыяльная галіна, ды яе апошняя ацэнка Кіраўніком дзяржавы нездавальняючая. Прэзідэнт лічыць: галіна –  у  крызісе. Вядомы таксама і патрабаванні Урада краіны: заданні па будаўніцтве, асабліва жылля, павінны безумоўна выконвацца, а якасць работ адпавядаць самаму  высокаму ўзроўню.
Створана экспертна-аналітычная група пад старшынствам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэя Кабякова, якой неабходна паглыбіцца ў будаўнічыя праблемы, прапанаваць канкрэтныя механізмы іх выпраўлення, а таксама выслухаць справаздачы ўсіх рэгіёнаў. Рашэнні групы будуць абавязковымі да выканання. Дарэчы, Брэстчына трымала справаздачу 4 ліпеня. Як вынік – дадзены месяц на вырашэнне ўсіх канфліктных пытанняў па будаўніцтве незавершаных жылых дамоў.
Учора работу будаўнічага комплексу вобласці абмеркавалі ў Брэсце. У нарадзе прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, кіраўнікі гаррайвыканкамаў, будаўнічых, праектных арганізацый рэгіёна. Яе ўдзельнікі пабывалі на будаўнічых пляцоўках абласнога цэнтра – у раёнах жылой забудовы Паўднёва-Заходні мікрараён-2 і Вулька-3, пазнаёміліся з работай ААТ “Будтрэст №8” і КУП “Брэстжылбуд”.
На пленарным пасяджэнні абмеркаваны вынікі работы будаўнічага комплексу вобласці за студзень – чэрвень гэтага года, меры па павышэнні якасці распрацоўкі праектнай дакументацыі і скарачэнні тэрмінаў праектавання. Ішла гаворка пра забеспячэнне належнага ўзроўню здзяйснення тэхнічнага нагляду і функцый заказчыка на будаўніцтве, рэканструкцыі і капітальным рамонце аб’ектаў, экспарце будаўнічых паслуг і мерах па павышэнні якасці работ і адказнасці ўдзельнікаў будаўнічага працэсу. “У будаўніцтве мы пачынаем здаваць пазіцыі ў эфектыўнасці і якасці работ, прадукцыйнасць працы нашых будаўнікоў становіцца ніжэй, чым у іх калег з іншых абласцей, – пракаменціраваў сітуацыю старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. –
Павінен з’явіцца пэўны дынамізм і па якасці, і па тэрмінах. Больш таго, неабходна дакладна вызначыцца па перспектывах галіны і ўжо сёння прадумваць планаванне 2014 года і далей. Будаўніцтва – паважаная  і важная галіна, і стан спраў у ёй не перастане хваляваць мясцовую ўладу”.
Лідзія КУРБАТ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля