З пачатку жніўня патанулі 14 жыхароў Брэстчыны

З пачатку жніўня патанулі 14 жыхароў Брэстчыны

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Няшчасныя выпадкі здараюцца пераважна ў месцах, не прадугледжаных для купання. У Брэсце – гэта зоны ракі Мухавец, якія не прыстасаваныя для адпачынку. Характэрныя прыклады пацвярджаюць статыстыку. У жніўні каля бульвара Шаўчэнкі патануў 41-гадовы мужчына, тое ж здарылася і каля трубапровада па вуліцы 28 ліпеня – ахвярай вады стаў 53-гадовы брастаўчанін. У Пінску пры купанні патанула медсястра гарадской бальніцы. Перад тым, як пайсці ў ваду, яна ўжывала алкаголь. Прыкладна такая ж сумная сітуацыя ў Бярозаўскім, Столінскім, Лунінецкім, Іванаўскім і іншых раёнах.
Усяго з пачатку жніўня патанулі 14 жыхароў Брэстчыны. У месцах, дзе ёсць выратавальныя станцыі і пасты, трагедый не бывае. За гэты месяц выратавальнікі дапамаглі 13 адпачывальнікам, а больш за 300 чалавек атрымалі папярэджанні за парушэнне правіл бяспекі пры купанні ці знаходжанне каля вады ў стане алкагольнага ап’янення.
Абласны савет таварыства выратавання на вадзе ў чарговы раз рэкамендуе не купацца ў забароненых месцах, асабліва калі пілі моцныя напіткі. Беражыце сваё жыццё і не забывайцеся пра блізкіх!
Па матэрыялах абласнога савета ТВВАД
падрыхтавала Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Спеласць спасаўскіх яблыкаў

Следующая запись

Рэгістрацыя, крэдыт, кватэра…