Золата, словы падзякі і падтрымкі заслужылі лепшыя спартсмены вобласці

Золата, словы падзякі і падтрымкі заслужылі лепшыя спартсмены вобласці

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Не ўсе ведаюць, што алімпійскія кольцы носяць назву “дзеці ўдачы”. 2012 год пройдзе для спартсменаў пад знакам гэтага сімвала, і ўдача спатрэбіцца нашым землякам.
На Брэстчыне ёсць традыцыя ўзнагароджваць лепшых спартсменаў вобласці, а сустрэчу з імі праводзіць старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар (на здымку). Сёлета арганізатары адышлі ад прывычнага фармату “тэт-а-тэт”. У зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра прайшла ўрачыстая цырымонія, у якой прынялі ўдзел 57 спартсменаў і 37 трэнераў.
– Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднойчы падкрэсліваў, што фізкультура і спорт не павінны быць справай выбраных, – нагадаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. – Зрабіць спорт масавым заняткам –
такая мэта стаіць перад дзяржавай. Усе высокія дасягненні нашых спартсменаў з’яўляюцца не толькі прадметам гонару, але і часткай іміджу краіны і рэгіёна на міжнародным узроўні.
Перш за ўсё, Канстанцін Андрэевіч падзякаваў спартсменам за поспехі. У мінулым годзе яны паказалі лепшы за апошнюю пяцігодку вынік: былі заваяваны 79 медалёў, чвэрць з якіх – вышэйшага гатунку.
Для таго, каб нашы землякі пакарылі “золата”, старшыня аблвыканкама ўручыў залатыя ўзнагароды лепшым. Спартсменамі года прызнаны  Алег Юрэня (веславанне на байдарках і каноэ) і Любоў Чаркашына (мастацкая гімнастыка). Уручаючы зліткі каштоўнага металу алімпійцам, Канстанцін Андрэевіч пажадаў, каб у Лондане землякі таксама не падвялі.
Лепшым трэнерам прызнаны Уладзімір Задолін, які трэніруе перспектыўнага Алега Юрэню. У намінацыі “Лепшая каманда” пераможцам стаў валейбольны клуб “Атлант” з Баранавіч.
– Ад імя ўсіх спартсменаў хацелася б выказаць словы падзякі за тое, што для нас створаны добрыя ўмовы для падрыхтоўкі, – падзялілася ўражаннямі Любоў Чаркашына. – А ўсім спартсменам асабліва спатрэбіцца фартуна, менавіта яе ўсмешкі і жадаю калегам.
Сярод узнагароджаных былі славутыя спартсмены Юлія Бічык і Наталля Гелах, Віктар Братчэня і Яраслава Паўловіч. Атрымаць залатую ўзнагароду прыехалі спартсмены з Баранавіч, Бярозы, Кобрына, Лунінца, Століна. На мерапрыемства былі запрошаны таксама і будучыя зоркі вялікага спорту, для якіх гэта стала цудоўнай магчымасцю пазнаёміцца з кумірамі.
Адказваючы на пытанні журналістаў, Канстанцін Сумар расказаў, што і сам падтрымлівае добрую фізічную форму праз заняткі фізкультурай і спортам. Старшыня аблвыканкама аддае перавагу хуткай хадзьбе, плаванню і ролікам. Узгадаўшы прыклад Кіраўніка дзяржавы,  кожнаму можна параіць: пачніце з сябе. І, хто ведае, можа, здаровы дух у вашым здаровым целе дапаможа дасягнуць такіх жа высокіх вынікаў, як у алімпійцаў,  у іншых сферах народнай гаспадаркі Брэстчыны…
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Галоўнае багацце Кацярыны Ляснічай

Следующая запись

Новы год толькі пачаўся, а вада зноў забірае свае ахвяры