Беларусь

Пра духоўнае адраджэнне, футбол і стыпендыіі…


Духоўнае адраджэнне
Беларусы захавалі незалежнасць, грамадзянскі мір і згоду – у гэтым маральная перамога беларускага народа, які здолеў пабудаваць грамадства, заснаванае на законах сумлення, справядлівасці і клопату аб чалавеку. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на традыцыйнай цырымоніі ўручэння 10-ці прэмій Прэзідэнта Беларусі “За духоўнае адраджэнне “ і 9-ці спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва.

Законапраекты на 2012-ы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2012 год. Указам №21 прадугледжваецца падрыхтоўка 46 праектаў законаў. Сярод іх – законапраекты канцэсіях, гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне, насенняводстве, дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання, мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь.

Хакейны дух Беларусі
Яго па заслугах ацанілі ўдзельнікі і госці традыцыйнага VIII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея. За прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь змагаліся каманды з Аўстрыі, Канады, Расіі, Чэхіі, Фінляндыі, Швецыі, Беларусі і ўпершыню Славеніі. А перамога, як вядома, дастаецца мацнейшым, на гэты раз – аматарам хакея каманды беларускага лідара.

Прадпрымальнікаў чакаюць узнагароды
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь абвясціла аб правядзенні конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2011 года”. У ім могуць удзельнічаць пераможцы адпаведных абласных конкурсаў, таму прэтэндэнты Брэстчыны павінны накіраваць матэрыялы па выніках сваёй фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2011 год у аблвыканкам да 10 сакавіка.

Стыпендыі маладым і таленавітым
Саюз пісьменнікаў Беларусі заснаваў 11 стыпендый для маладых і таленавітых літаратараў. Як патлумачыў старшыня СПБ Мікалай Чаргінец, стыпендыі будуць выплачвацца штомесяц, іх памер складзе 400 тысяч беларускіх рублёў.

За салідарнасць пакаленняў
Еўрапейскі саюз і Сусветная арганізацыя аховы здароўя сумесна возьмуцца за вырашэнне праблем пажылых людзей. У ЕС 2012 год абвешчаны Годам актыўнай старасці і салідарнасці пакаленняў. Ён прысвечаны таму, каб пажылыя людзі маглі даўжэй заставацца здаровымі і актыўнымі.

Не забывайце флікер!
У сераду, 11 студзеня, абласная Дзяржаўтаінспекцыя пачала спецыяльную аперацыю “Пешаход”. Узмоцнены кантроль на дарогах і паблізу іх, асаблівая ўвага – пешаходным пераходам, вуліцам без тратуараў, але з інтэнсіўным пешаходным рухам.

І зноў Месі…
У трэці раз запар узнагароду “Залаты мяч” як лепшы футбаліст 2011 года атрымаў аргенцінскі нападаючы Ліянэль Месі, які выступае за іспанскую “Барселону”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля