Без чаргі! І з камфортам…
У Брэсце на вул. Куйбышава, 76 адкрыўся новы офіс з разлікова-касавым цэнтрам ААТ «Белаграпрамбанк»
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Якаў Бухавецкі.
Першыя кліенты новай банкаўскай установы былі прыемна здзіўлены не толькі стыльным інтэр’ерам памяшкання, аформленым у традыцыйных карпаратыўных колерах – белым, шэрым і аранжавым, але і арганізацыяй абслугоўвання наведвальнікаў. Усю неабходную інфармацыю аб банкаўскіх прадуктах і паслугах тут можна атрымаць самастойна ці ў кансультанта. У зале абслугоўвання кліентаў устаноўлена сістэма рэгулявання чаргі. Атрымаўшы квітанцыю з парадкавым нумарам, наведвальнікі чакаюць у зручных крэслах. Светлавы і галасавы сігналы запрашаюць іх для індывідуальнага абслугоўвання ў спецыяльна ўладкаваныя для гэтай мэты кабінкі. На адкрытых рабочых месцах можна запоўніць анкеты для атрымання крэдытаў, аформіць банкаўскую пластыкавую картку.
Новы офіс ААТ «Белаграпрамбанк» і размешчаны ў ім разлікова-касавы цэнтр №10 арыентаваны, перш за ўсё, на аказанне шырокага спектра паслуг фізічным асобам. Тут можна размясціць свабодныя грашовыя сродкі ва ўклады, заплаціць за тавары і паслугі, купіць ці прадаць валюту, набыць зліткі каштоўных металаў, аформіць страхавыя полісы, крэдыт, а таксама скарыстацца многімі іншымі паслугамі.
Юрый МАКАРЧУК, «НТ»,
Фота аўтара.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.