Беларусь

Сталі ў строй. Ужо салдаты


У  Брэсцкай крэпасці больш за 770 навабранцаў прынялі прысягу на вернасць Радзіме
Мерапрыемства, як заўсёды, праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам кіраўніцтва вобласці і горада, высокіх ваенных чыноў, ветэранаў.  Хлопцы ў ваеннай форме адзін за адным выходзілі са строю і з вялікім хваляваннем вымаўлялі словы прысягі. І вось гучыць каманда – і ўпершыню яны праходзяць парадным маршам па плошчы Цырыманіялаў у “каробках” 38-й гвардзейскай мабільнай і 111-й артылерыйскай брыгад, 115-га зенітнага ракетнага палка, 48-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы, Брэсцкай пагранічнай групы. Хоць і хваляваліся, аднак прадэманстравалі чаканны крок і выдатную выпраўку.
Потым адбыўся ўрачысты мітынг. З цёплымі словамі пажаданняў да маладых воінаў звярнуліся начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл, першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр Пётр Ціханоўскі і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. На сумленную ратную службу благаславіў навабранцаў і акрапіў іх святой вадой настаяцель Свята-Мікалаеўскай гарнізоннай царквы айцец Ігар. Усе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць герояў, якія загінулі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
А пасля мітынгу салдаты трапілі ў абдымкі родных, сяброў, каханых, якія прыйшлі павіншаваць іх з гэтай важнай падзеяй.
Юрый МАКАРЧУК, “НТ”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля