Мэта – 12 мільёнаў!

Мэта – 12 мільёнаў!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Мэта – 12 мільёнаў!
Беларусь плануе да 2015 года давесці штогадовы аб’ём вытворчасці збожжа да 12 мільёнаў тон, а прыбытак ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі павялічыць у 9 разоў. Аб гэтым заявіў у сераду на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу намеснік прэм’ер-міністра краіны Валерый Іваноў.
Да 120-годдзя Багдановіча
Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову аб падрыхтоўцы да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, якое будзе адзначацца 9 снежня 2011 года. Сярод асноўных мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце, – рэстаўрацыя дома ў Троіцкім прадмесці Мінска, дзе нарадзіўся паэт, правядзенне выстаў, літаратурных вечароў, творчых сустрэч, выданне энцыклапедыі «Максім Багдановіч», узвядзенне помніка паэту ў Гродне і іншыя.
Прыгажэюць гарады і вёскі
Аблвыканкам падвёў вынікі абласнога агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2010 год. Пераможцамі прызнаны і ўзнагароджаны граматамі аблвыканкама і грашовымі прэміямі гарады Пінск, Івацэвічы, Бяроза, Драгічын, Лунінец, Камянец, вёскі Мокрае Пружанскага, Імянін Драгічынскага, Охава Пінскага і Чудзін Ганцавіцкага раёнаў. Прынята рашэнне аб правядзенні агляду і ў 2011 годзе.
Дзень інфармавання
17 лютага ў вобласці прайшоў адзіны дзень інфармавання. Яго тэма: «Новыя якасныя характарыстыкі насельніцтва Рэспублікі Беларусь». Інфармацыйна-прапагандысцкія групы аблвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцапражыванні ў Камянецкім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Пінскім, Столінскім раёнах і горадзе Пінску.
Памяці афганцаў
14 лютага ў абласным грамадска-культурным цэнтры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, ваенны камісар вобласці Уладзімір Базанаў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны, родныя воінаў-інтэрнацыяналістаў. У рамках канцэртнай праграмы прайшла прэзентацыя кнігі «На линии огня» Аляксандра Суворава.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Дарагі мой чалавек

Следующая запись

Час перамен