У сямейнай цеплыні прафесіяналаў

У сямейнай цеплыні прафесіяналаў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Так адчувае сябе кожны, хто завітае ў разлікова-касавы цэнтр №3 ААТ “Белаграпрамбанк” у Камянцы

У  гэтым банку кожнаму заўсёды рады і сустракаюць гасцей і партнёраў толькі з усмешкай. А ствараюць такую цёплую і сапраўды сямейную атмасферу 32 работнікі разлікова-касавага цэнтра на чале з яркай жанчынай-кіраўніком Надзеяй Нікіцінай.
Надзея Паўлаўна ўзначальвае РКЦ “Белаграпрамбанка” (да рэарганізацыі ў Камянцы было аддзяленне) з 1997 года. Трапіла яна на банкаўскую службу яшчэ маладым спецыялістам пасля заканчэння сталічнай ВНУ. Сама родам з Піншчыны, але прызналася, што да маляўнічай і гасціннай Камянеччыны прыкіпела душой. Менавіта тут у неардынарнай асобы атрымліваецца рэалізаваць свае навыкі і ўменні, а таксама тыя веды і схільнасць да “лічбавай” навукі, якую перадаў бацька-матэматык. Любоў да вучобы і пастаяннай працы над сабой, удасканальвання сваіх ведаў яшчэ ў дзяцінстве выхавалі бацькі-педагогі.
Надзея Нікіціна  актыўна цікавіцца грамадскай дзейнасцю і неабыякава адносіцца да спраў дзяржаўных. Дарэчы, з 2004  па 2008 гады яна была членам Савета Рэспублікі. За гэты час паспела паспрабаваць свае сілы ў рабоце дзвюх камісій: першая –
па эканамічным профілі, а другая – па дэмаграфічнай сітуацыі і сацыяльным развіцці. Надзея Паўлаўна пераканана, што гэты вопыт з’яўляецца бясцэнным і дапамагае не замыкацца толькі на асноўнай рабоце. У абаяльнага кіраўніка хапае часу на Беларускі саюз жанчын, раённую суполку якога яна ўзначальвае ўжо некалькі гадоў.
– Жанчыне-кіраўніку заўсёды прыходзіцца нялёгка: і ў калектыве павінен быць парадак, і дома, – разважае Надзея Нікіціна. – Цяжка адначасова быць і строгай, і справядлівай, разважаць і прымаць рашэнні не як жанчына, а як кіраўнік. Нельга дазваляць, каб эмоцыі зашкальвалі…
Пра свайго кіраўніка ў банку гавораць з вялікай павагай і адорваюць кампліментамі. І Надзея Паўлаўна кажа пра сваіх супрацоўнікаў толькі добрае, любячы паўтараць “мы”.
Такі прыветлівы настрой і аўтарытэтны імідж высока цэняць кліенты. Сярод найбольш буйных – ААТ “Белавежскі”, Нацыянальны парк “Белавежская пушча”, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, ТАА “Аграпрадукт”, раённае спажывецкае таварыства і іншыя. Агульная колькасць кліентаў з ліку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – каля 260.
Асноўныя віды крэдытуемай у раёне дзейнасці – гэта сельскагаспадарчая вытворчасць, будаўніцтва, спажыўкааперацыя. Аказваецца крэдытная падтрымка і аграэкатурызму. Адносна малады від бізнесу стаў папулярным у рэгіёне і, здаецца, з’яўляецца вельмі перспектыўным.
Усімі аддзеламі вядзецца актыўная папулярызацыя банкаўскіх прадуктаў і прыцягненне новых кліентаў, у тым ліку падрастаючага пакалення. Асабліва падабаюцца юным кліентам і іх бацькам рэкламныя дні імянінніка, шматлікія гульні ды акцыі. Магчыма, таму попытам карыстаюцца “дзіцячыя” ўклады.
Пра сябе камянецкія банкіры гавораць вельмі сціпла, аднак заўжды падкрэсліваюць, што адносіны ў іх душэўныя, і называюць сябе сям’ёй.

У цёплай атмасферы сяброўства і ўзаемадапамогі, нібы ў печы, “выспяваюць” і іншыя важныя для прафесіяналаў гэтай сферы якасці. Менавіта на пунктуальнасці і адказнасці, лічыць намеснік начальніка РКЦ Ірына Баневіч, павінны грунтавацца галоўныя прынцыпы банкіра. У банк жанчына прыйшла ў 1993-м, і, можа, каб не праграмаванне сябе на першае ды апошняе, не атрымалася б зрабіць тут нядрэнную кар’еру. У Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт жанчына паступіла таму, што там ужо атрымлівала адукацыю старэйшая сястра Галіна. Яна, дарэчы, зараз працуе ў філіяле “Бел-аграпрамбанка” ў Брэсце.
Асвойваць практычны бок прафесіі Ірына Іванаўна адправілася ва ўлікова-аперацыйны аддзел, потым заняла пасаду галоўнага бухгалтара, а ў 2007-м “падрасла” да намесніка кіраўніка аддзялення.
На пытанне пра прывілеі прафесіі лагодна ўсміхаюцца і супрацоўнікі шматлікага аддзела рознічных паслуг. Яго кіраўнік Алена Кузаўка за 30 гадоў працы ў “Белаграпрамбанку” зразумела адно: калі справа тычыцца фінансаў, заўжды варта быць у тонусе. І хоць пры такім рытме вольнага часу амаль не застаецца, жанчына ўмудраецца знаходзіць хвілінку на любімыя хобі – вырошчванне гладыёлусаў і асвойванне новых метадаў арганізацыі градак.
Зрэшты, найлепшым захапленнем можа стаць і сама работа, варта толькі навучыцца правільна яе ўспрымаць. Так, загадчыца касы камянецкага РКЦ Вольга Макарэвіч імкнецца бачыць у сваёй дзейнасці толькі “плюсы” і не зважаць на непрыемныя дробязі. Тым больш, што першыя маюць значную перавагу над апошнімі.
– Папярэдніцы расказвалі шмат кур’ёзных гісторый пра сваю работу, – дзеліцца ўражаннямі Вольга Сяргееўна. – Аднойчы занадта эмацыянальны кліент нават пагражаў касірам цацачным пісталетам. Сёння наведвальнікі так спецыфічна не жартуюць, бо ў маленькім гора-дзе яны не проста кліенты, а яшчэ суседзі і сябры. Таму менавіта зносіны з людзьмі ў рэйтынгу галоўных каштоўнасцей банкіра зоймуць першае месца, а ўжо потым – прэстыж прафесіі, годная зарплата і ўмовы працы.
Згаджаецца са сваёй калегай і Людміла Валінская, старшы касір. Дарэчы, жанчын аб’ядноўвае не толькі сумесная работа і добрыя адносіны. Мама Людмілы Іванаўны таксама працавала ў гэтым аддзяленні “Белаграпрамбанка”, а Вольга Сяргееўна змяніла яе на паса-дзе.
Яшчэ адзін прадстаўнік банкаўскай дынастыі Дзяніс Дашкевіч узначальвае аддзел разлікаў. Па іроніі лёсу ён пачаў працаваць у банку якраз у разгар мужчынскага свята – 23 лютага 2001 года. Падначалены яму аддзел займаецца абслугоўваннем рахункаў юрыдычных асоб.
Але і ў будні, і ў святы камянецкія банкіры заўжды рады гасцям. Усё таму, мяркуе начальнік аддзела кліенцкага менеджменту Людміла Кушнер, што атмасфера ў калектыве літаральна насычана добразычлівасцю, а кліенты настрой адчуваюць. Аднак не толькі гэта падабаецца жанчыне ў абранай прафесіі. Сярод найцікавейшых яе аспектаў яна вылучае непрадказальнасць, бо шырокі спектр паслуг з кожным новым днём прадугледжвае нешта нязведанае і ўнікальнае. Акрамя сваіх асноўных абавязкаў – адкрыцця рахункаў юрыдычным асобам, прыцягнення дэпазітаў, выдачы і суправаджэння крэдытаў – аддзел актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх мерапрыемствах “Бел-аграпрамбанка”, сярод якіх – разнастайныя спартакіяды і турзлёты.
Удалы прыклад сумяшчэння несумяшчальнага можна знайсці і ў службе інфармацыйных тэхналогій. Акрамя камп’ютараў і сучасных ІТ, вядучы інжынер-праграміст Анжэліка Ярмаловіч цікавіцца ландшафтным дызайнам. На сваім падвор’і жанчына стварыла сапраўдную прыгажосць з альпійскімі горкамі і ўнікальнымі кветкавымі кампазіцыямі. Падвор’е Ярмаловічаў неяк нават выйграла гарадскі конкурс на лепшае афармленне ўчастка. Старанна і адказна ставіцца Анжэліка Георгіеўна і да сваёй прафесійнай дзейнасці, якая не абыходзіцца без падтрымкі суседа па кабінеце – галоўнага інжынера-праграміста Сяргея Лапшына. Менавіта на яго моцных мужчынскіх плячах ляжыць асноўная нагрузка службы.
Калектыў РКЦ ААТ “Бел-аграпрамбанк” у Камянцы зарэкамендаваў сябе як
надзейны партнёр, з якім шматлікія кліенты адчуваюць сябе ў фінансавай бяспецы і сямейнай цеплыні прафесіяналаў высокага ўзроўню.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”,
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”,
г. Камянец.
Фота Вольгі СВІРЫДОВІЧ.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Люмьерам даже не снилось…

Следующая запись

Напярэдадні Новага года Таццяна і Сяргей Хамутовы, шасцёра іх прыёмных дзетак пасяліліся ў новым доме сямейнага тыпу ў Кобрыне