Матэматыка па-драгічынску

Матэматыка па-драгічынску

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Лепшай настаўніцай Брэстчыны стала Алена Пратасевіч з Драгічына
У Брэсце прайшоў фінал абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу прафесіянальнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2011”.

Дыплом I ступені, стужку пераможцы, каштоўныя прызы і падарункі ва ўпартай барацьбе заваявала настаўніца матэматыкі і інфарматыкі агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №1 горада Драгічына Алена Пратасевіч. Яна і прызёры конкурсу – Алена Новік з САШ №15 г. Баранавічы і Аляксей Цвікевіч з САШ №3 г. Іванава – будуць абараняць гонар нашай вобласці на заключным этапе педагагічнага спаборніцтва ў Мінску.
Юрый МАКАРЧУК, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

6 гадзін цвярозасці

Следующая запись

“Берасцейскі пекар”: лепшы сярод роўных