1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Пра сітуацыю з ВІЧ/СНІД на Брэстчыне расказалі кампетэнтныя спецыялісты
Віталь ЗЫРКО,
намеснік начальніка ўпраўлення
па наркакантролі і процідзеянні
гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС аблвыканкама:
– У першую чаргу наша структура працуе на выяўленне і спыненне абароту наркотыкаў. Дарэчы, вядома, што большасць выпадкаў заражэння ВІЧ-інфекцыяй адбываецца пры ўнутрывенным ўвядзенні наркатычных сродкаў. Найбольш праблемнымі рэгіёнамі з’яўляюцца Брэст і Пінск. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці  выкрытых выпадкаў збыту наркотыкаў. Неабходна праводзіць больш актыўную прафілактычную работу ў навучальных установах і сярод працоўнай моладзі, бо менавіта яны часцей трапляюць у групу рызыкі.
Леанід ГЛЕБКА,
загадчык аддзела прафілактыкі
ВІЧ/СНІД ДУ “Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі
і грамадскага здароўя”:
– Брэстчына знаходзіцца на 5-м месцы ў рэспубліцы па колькасці хворых на ВІЧ/СНІД. На 1 лістапада ў вобласці зарэгістравана 1200 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Асноўны шлях перадачы за ўсе гады назірання – парэнтэральны (пры ўнутрывенным увядзенні наркотыкаў), аднак у апошні час павялічылася колькасць асоб, інфіцыраваных палавым шляхам. Большасць ВІЧ-інфіцыраваных – маладыя людзі ва ўзросце 15-29 гадоў. У 11-ці школах ужо створаны кабінеты па прафілактыцы віруса, а таксама праводзіцца работа сярод працоўнай моладзі.
Аляксандр БІЛЬДЭЙКА,
галоўны ўрач абласнога наркалагічнага дыспансера:
– На жаль, урачы могуць толькі дапамагчы медыкаментозна, а вось падштурхнуць чалавека да таго, каб ён захацеў пазбавіцца ад нарказалежнасці – гэта ўжо сацыяльная функцыя. Супакою, што крытычнай сітуацыі ў нашай вобласці няма. У рамках праграмы Глабальнага фонду барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй у горадзе над Бугам хутка з’явіцца метадонавы кабінет.
Алена СЕЛІВОНЧЫК,
загадчык абсервацыйнага
аддзялення абласнога
радзільнага дома:
– Штогод павялічваецца колькасць жанчын з ВІЧ-інфекцыяй. Сёлета на Брэстчыне ад ВІЧ-інфіцыраваных жанчын нарадзіліся 22 дзіцяці. Прыкладна палова дзяцей нараджаецца здаровымі. Такі высокі працэнт тлумачыцца тым, што жанчыны своечасова і рэгулярна атрымліваюць камбінаваную антырэтравірусную тэрапію. На 1 лістапада дыягназ “ВІЧ-інфекцыя” пастаўлены 12 дзецям, з уліку зняты 79 здаровенькіх дзетак.
Людміла КАСЦЮКЕВІЧ,
урач-інфекцыяніст абласнога
кансультацыйна-дыспансернага кабінета па аказанні медыцынскай дапамогі ВІЧ-інфіцыраваным
і хворым на СНІД:
– Большасць з нашых пацыентаў нават і ўявіць не маглі, што бяда напаткае менавіта іх. На жаль, многія ігнаруюць лячэнне лекамі, якія, дарэчы, бясплатныя для іх, а дзяржава выдаткуе каля 200 долараў ЗША ў год на аднаго хворага. Некаторыя разумеюць усю важнасць тэрапіі ўжо ў крытычны момант. Лячэнне антырэтравіруснымі прэпаратамі атрымліваюць 335 чалавек, у тым ліку 7 дзяцей.
Ларыса ВАРАНКО,
старшыня абласной арганізацыі
Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа:
– Штогод напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы і процідзеянні эпідэміі ВІЧ-інфекцыі: тэматычныя конкурсы малюнкаў і плакатаў, “круглыя сталы”, віктарыны, спартыўныя спаборніцтвы, пазакласныя ўрокі ў школах, дыспуты. Асноўная іх мэта – звярнуць увагу людзей на праблему. Толькі разам мы зможам выканаць заклік “Дасягнуць нуля”  спецыяльнай кампаніі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Запісала
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Вырвацца з цемры

Следующая запись

Выхоўвайце сябе!