Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • 18 верасня ўрачыста адкрыты дзіцячы садок у Баранавічах

18 верасня ўрачыста адкрыты дзіцячы садок у Баранавічах


Будаўніцтва яго ў новым мікрараёне “Бараўкі” ажыццяўлялася па праграме развіцця горада. На сённяшні дзень, дзякуючы значным дзяржаўным сродкам (36,5 мільярда рублёў) і плённай працы калектыву ААТ “Будтрэст №25”, па створаных умовах гэта адна з лепшых устаноў адукацыі вобласці: тут самае сучаснае тэхналагічнае і мультымедыйнае абсталяванне, уладкаваны гульнявыя пакоі, камп’ютарны клас, фізкультурная і актавая залы, медыцынскі кабінет, пункт карэкцыйнай дапамогі.
Ды вялікія затраты таго вартыя. Больш за 230 маленькіх грамадзян Беларусі ўвайшлі на гэтым тыдні, 18 верасня, у новы, светлы, прыгожы будынак, які стане для іх сапраўды другім домам. Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар зазначыў, што гэтая падзея – яшчэ адзін крок да таго, каб жыццё людзей у новым мікрараёне стала яшчэ больш камфортным.
Віктар ВІКТАРАЎ, “НТ”.
Фота Міхаіла КАШКО.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля