Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • У Парку культуры і адпачынку імя 1 Мая 21 верасня прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню міру

У Парку культуры і адпачынку імя 1 Мая 21 верасня прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню міру


Дзень міру ў горадзе над Бугам 21 верасня адзначылі ў другі раз. Грамадская акцыя знайшла водгук у сэрцах дзяцей, падлеткаў, студэнтаў і людзей старэйшага пакалення. У гарадскім парку адбылося ў суботу шмат падзей, аб’яднаных ідэяй падтрымкі міру ва ўсім свеце.
У першыню Дзень міру ў нашым горадзе адзначыўся і Міжнародным ZOUK флэшмобам. Да гэтага маштабнага і сапраўды яркага мерапрыемства Беларусь (пакуль толькі Мінск і Брэст) далучылася ўпершыню. Усяго ў танцавальным  флэшмобе сёлета ўдзельнічала 170 гарадоў свету. Тысячы людзей у розных краінах танцавалі адну і тую ж харэаграфію пад адну і тую ж музыку, якая была спецыяльна створана да 21 верасня, з адным і тым жа жаданнем сказаць у танцы: “Мір – ва ўсім свеце!” Арганізатарамі флэшмоба ў горадзе над Бугам стала брэсцкая студыя сацыяльных танцаў «Face2Face». Яе ўдзельнікі і “запалілі” на свяце. І не толькі ў танцы, але і ў сэрцах усіх прысутных агеньчык святла, любові да жыцця, да людзей і да саміх сябе.
У акцыі ў парку было пасаджана дрэва-сімвал мірных памкненняў брастаўчан – кедр. А некаторыя змаглі паставіць свой асабісты рэкорд. Напрыклад, Алег Старыкевіч падняў 24-кілаграмовую гіру 300 разоў. Брэсцкі паэт Кірыл Азімка прадэкламаваў аўтарскія вершы. Падтрымаць ідэю міру ва ўсім свеце прыйшлі і маладыя артысты – Ілья Брэскі, групы “МЫ” і  “Фініш”. Яны выканалі ўжо вядомыя кампазіцыі, паказалі і сваю творчасць. Гэта Ілля Брэскі, групы «МЫ» і «Фініш».
На алеі парку кожны, хто пажадаў, запаліў свечку – сімвал міру. Потым іх перанеслі да помніка салдатам-вызваліцелям, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну за мірнае неба, яркае сонца, добрыя ўсмешкі ўсіх людзей.
Сабіна ГАРАЕВА,
студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Фота аўтара і інтэрнэт-партала TUT.BY

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля