27-28 мая на Брэстчыне пройдзе байк-фестываль… і не толькі!

27-28 мая на Брэстчыне пройдзе байк-фестываль… і не толькі!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

НА БАЙК-ФЕСТЫВАЛЬ!
27-28 мая на Брэстчыне пройдзе байк-фестываль. Сёлетні форум аматараў двухколай тэхнікі прысвечаны 70-годдзю абароны Брэсцкай крэпасці.
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на базе аздараўленчага лагера “Арляня” ў Жабінкаўскім раёне. 28 мая  ў суправаджэнні ДАІ калона байкераў праедзе па вуліцах Маскоўскай і Машэрава ў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, дзе прой-дзе мітынг. Удзел у байк-злёце прымуць прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі. Праводзіцца ён па ініцыятыве мотаклуба “Залатое крыло” і пры падтрымцы аддзела па справах моладзі аблвыканкама.
“РЭАЛЬНАМУ БРЭСТУ” – ТРЫ ГАДЫ
14 мая ў начным клубе “CITY” самы папулярны ў абласным цэнтры  інфармацыйны інтэрнэт-партал і першая брэсцкая сацыяльная сетка адсвяткавалі свой трэці дзень нараджэння.
Самыя актыўныя карыстальнікі атрымалі статуэткі з сімволікай сайта, якія ўручыў заснавальнік “Рэальнага Брэста” Дзяніс Марук. Добры настрой і драйв на ўсю ноч прысутным падарылі выступленні модных дыджэяў, спявачкі Вольгі Фікс, танцавальнага калектыву “Джэм”, камеды-шоу “Адлюстраваныя ў лужынах”. Урачыста прайшла прэзентацыя першага брэсцкага глянцавага часопіса “CITY magazine”.
ФАЛЬКЛОРНЫ “РАДАВОД”
Учора ў Івацэвічах пачаўся двухдзённы IV абласны адкрыты фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”.
У рамках фестывалю праходзяць конкурсы танцавальных пар выканаўцаў народных бытавых танцаў, дзіцячых інструментальных ансамбляў, музыкантаў-выканаўцаў на старадаўніх інструментах, выканаўцаў абрадавых песень. У праграме фестывалю – навукова-практычная канферэнцыя “Фальклорная спадчына Брэстчыны як аснова этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі”. На вуліцах горада адкрыты выставы “Горад майстроў” і “Бабуліна кухня”, дзейнічаюць канцэртныя пляцоўкі.
СТУДЭНТАМ ПРА ТВОРЦУ
У культурна-асветніцкім цэнтры імя Уладзіміра Калесніка прайшла літаратурная сустрэча, прысвечаная 80-годдзю вядомага літаратуразнаўцы, паэта, празаіка, перакладчыка і крытыка Алега Лойкі.
Студэнтам БрДУ імя А.С. Пушкі-на цікава было паслухаць пра творцу, які неаднойчы наведваў універсітэт. Успамінамі з моладдзю падзяліліся выкладчыкі філалагічнага факультэта.

Служба навін спецыяльнага выпуску для моладзі “Равеснік”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

СОЛІ ХОПІЦЬ УСІМ

Следующая запись

Заўтра ў Беларусі пройдзе Адзіны алімпійскі дзень