ПАДЗЕІ: у свеце, у краіне, у вобласці
Размова прэзідэнтаў
17 мая адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тэму супрацоўніцтва ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама пытанні двухбаковых адносін, у тым ліку крэдытнай падтрымкі для стабілізацыі валютнага рынку Беларусі.
Прэм’еры раіліся ў Мінску
У чацвер у Мінску адбыліся пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, а таксама Міждзяржсавета ЕўрАзЭС (вышэйшага органа Мытнага саюза) на ўзроўні кіраўнікоў урадаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Абмеркаваны пытанні работы Мытнага саюза і фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы, арганізацыйныя аспекты стварэння суда ЕўрАзЭС, далейшага развіцця заканадаўства Мытнага саюза. Асноўная ўвага ўдзялялася рэалізацыі сумесных мер па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансавага крызісу. У гэты ж дзень адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі з Прэм’ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным.
На прыём да Дзяржсакратара
У чацвер Дзяржсакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў наведаў ААТ “Брэсцкі панчошны камбінат”, дзе правёў прыём работнікаў прадпрыемства па асабістых пытаннях. На ўсе 8 зваротаў, пяць з якіх тычыліся жылля, дадзены вычарпальныя адказы.
Дзень інфармавання
19 мая ў вобласці адбыўся адзіны дзень інфармавання. Яго тэма – “Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь”. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы аблвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі і з насельніцтвам па месцы жыхарства Іванаўскага, Кобрынскага, Лунінецкага, Пінскага, Пружанскага раёнаў і г. Брэста.
Перспектывы супрацоўніцтва
Пазаўчора ў Брэсце адбылася сустрэча кіраўніцтва аблвыканкама з дэлегацыяй партыі “Самаабарона” Рэспублікі Польшча. Гасцей цікавілі перспектывы ўкладання інвестыцый у развіццё сельскай гаспадаркі і харчавання, дрэваапрацоўчай прамысловасці, турызму. Кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар прыняў прапанову лідара партыі Анджэя Лэпера па стварэнні пастаяннай рабочай групы з мэтай актывізацыі эканамічных адносін паміж Брэстчынай і польскімі прадпрымальнікамі.
Змяніўся тэлефон
З 12 мая змяніўся нумар тэлефона “гарачай лініі” Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь: 8(017)39-00-000.
БелТА і служба навін “НТ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.