Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • 27 снежня ў абласным цэнтры адчыніўся ўніверсам рознічнай сеткі “Родны кут”

27 снежня ў абласным цэнтры адчыніўся ўніверсам рознічнай сеткі “Родны кут”


27 снежня ў абласным цэнтры на вуліцы Янкі Купалы адчыніўся ўніверсам рознічнай сеткі “Родны кут”
Новы магазін – чацвёрты па ліку ў Брэсце, які ўваходзіць у сетку “Родны кут”, але першы, які адпавядае канцэпцыі стылю, распрацаванай аўстрыйскім агенцтвам. Як плануецца, ён штодзённа будзе абслугоўваць больш за 2500 пакупнікоў. У новай гандлёвай кропцы, якая размясцілася на плошчах былога ўніверсама “Люблін”, працуюць цэхі ўласнай вытворчасці. Дзякуючы ім, пакупнікі заўжды змогуць набыць свежую выпечку, торты, кандытарскія вырабы, а таксама мясныя паўфабрыкаты і свежапрыгатаваныя прадукты на грылі.
– Дэвіз адчыненага магазіна – “Свежасць ва ўсім”, –  гаворыць намеснік генеральнага дырэктара СТАА “НТС” па маркетынгу Саўлюс Іанайціс. – Свежыя фрукты і гародніна, свежыя прадукты, свежы падыход у абслугоўванні пакупнікоў, свежасць у памяшканні…
Гандлёвая плошча новага магазіна пасля праведзенай у рэкордныя тэрміны рэканструкцыі (менш за паўгода) павялічылася амаль удвая і складае больш за 600 квадратных метраў. Гэта дазволіла ў два разы павялічыць асартымент, і зараз ён налічвае больш за 10 тысяч найменняў вырабаў айчынных і замежных вытворцаў.
У гэты ж дзень на першым паверсе “Роднага кута” адчыніў дзверы разлікова-касавы цэнтр №13 “Бел-аграпрамбанка”.
Надзея ЯЦУРА, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля