Беларусь

Абвінавачвае Генпракуратура


Абвінавачвае Генпракуратура
Генпракуратура Беларусі прад’явіць абвінавачванне былому дырэктару ЗАТ «Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў” Ларану Арынічу, у адносінах якога нядаўна была ўзбуджана крымінальная справа. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік генпракурора Віктар Конан. Ён, праўда, не ўдакладніў, па якім канкрэтна артыкуле Крымінальнага кодэкса гэта справа ўзбуджана. Намеснік генпракурора паведаміў таксама, што Ларан Арыніч не ўзяты пад варту, бо ў гэтым няма неабходнасці.
Трымаць порах сухім
Рэальнасць такая, што менавіта Беларусь сёння дэманструе ўсяму свету, як належыць адстойваць суверэнітэт, стабільнасць і бяспеку, аднак неабходна быць пастаянна напагатове і трымаць порах сухім. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 23 лютага на прыёме кіраўнікоў Узброеных Сіл і праваахоўных органаў краіны з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У Мінску, 15 сакавіка…
Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама пасяджэнне ЕўрАзЭС адбудуцца 15 сакавіка ў Мінску. Аб гэтым паведаміў Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, выступаючы ў сераду ў парламенце краіны.
За выхаванне патрыётаў
Традыцыйна, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, былі падведзены вынікі рэспубліканскага штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сярод берасцейскіх рэдакцый газет і тэлерадыёкампаній дыпломамі Міністэрства інфармацыі заахвочаны абласная газета “Народная трыбуна” і тэлекампанія “Пінск”, а граматамі Міністэрства абароны – раённыя газеты “Ляхавіцкі веснік” і “Кобрынскі веснік”.
Адпачываем чатыры дні
Працоўны дзень з панядзелка 7 сакавіка пераносіцца ў Беларусі на суботу 12 сакавіка. Такое рашэнне прыняў Урад краіны.
Зарплата: плюс 27,2 працэнта
У Беларусі рэальная заработная плата (зарплата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2011 года ў параўнанні са студзенем 2010 года павялічылася на 27,2 працэнта. Такую інфармацыю распаўсюдзіў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Акцыя ДАІ
24 лютага Дзяржаўтаінспекцыя  Брэсцкай вобласці пачала акцыю “Праяві ўзаемаразуменне”. Яна накіравана на паляпшэнне ўзаемаадносін паміж вадзіцелямі і пешаходамі і працягнецца да 28 лютага. Спецыяльна да гэтай акцыі супрацоўнікі ДАІ падрыхтавалі пісьмы-звароты да пешаходаў, якія ў гэтыя дні распаўсюджваюцца сярод пасажыраў грамадскага транспарту.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля