Адкрылася выстава берасцейскіх мастакоў у Гродне

Адкрылася выстава берасцейскіх мастакоў у Гродне

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Утульная светлая зала гродзенцаў прыняла пад свае “крылы” запамінальныя маляўнічыя карціны мастакоў Аксаны Гайдуковіч, Ігара Скавародкі, Анатоля Хвісевіча, Міхаіла Канькова, Леаніда Рацько, Валерыя Кавальчука; малыя графічныя творы Льва Алімава, Аляксандра Грыгор’ева і Аляксандра Улыбіна; эмалі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Кузьміча, скульптуры Алесі Гуршчанковай і Паўла Герасіменкі, арыгінальныя творы маладых жывапісцаў Алеся Фалея і Янкі Рамановіча…
56 работ 15-ці берасцейскіх мастакоў стварылі адзіную гарманічную кампазіцыю, з якой зацікаўлена знаёміліся гродзенскія аматары выяўленчага мастацтва.
У сваім выступленні на адкрыцці выставы галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі Аляксандр Зіменка назваў выставы берасцейцаў у Гродне і гродзенцаў у Брэсце добрым знакам для далейшага творчага супрацоўніцтва, развіцця выяўленчага мастацтва, а акцыю “Зямля пад белымі крыламі” – важнай падзеяй у культурным жыцці ўсёй Беларусі.
Прыняў удзел у адкрыцці выставы і мэр горада Гродна Барыс Казялкоў, які ў свой час вучыўся ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Яму было асабліва прыемна вітаць берасцейскіх мастакоў, ён паабяцаў у далейшым усялякую дапамогу ў творчым і культурным супрацоўніцтве Брэста і Гродна.
Намеснік начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Тамара Паўлюковіч павіншавала гродзенскіх мастакоў, прадстаўнікоў мясцовай улады і культуры Гродна і ўручыла памятныя сувеніры.
Першая такая выстава берасцейскіх мастакоў на гродзенскай зямлі стала вынікам добрасуседскіх адносін і трамплінам для далейшага творчага супрацоўніцтва.
Леанід ВАЛАСЮК,
член ГА “Беларускі саюз мастакоў”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Вераснёвыя матывы

Следующая запись

Ахвярамі дарожна-транспартных здарэнняў часта становяцца дзеці