Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • Акцыю “Бяспечнае дзяцінства” для юных брастаўчан, якія адпачываюць у прышкольных летніках, правялі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі

Акцыю “Бяспечнае дзяцінства” для юных брастаўчан, якія адпачываюць у прышкольных летніках, правялі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі


Ісці па правілах

Прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму заўсёды знаходзіцца ў полі зроку супрацоўнікаў Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Не страціла гэта работа сваёй актуальнасці і падчас летніх канікул, калі дзеці маюць больш вольнага часу, а значыць, расце іх актыўнасць як удзельнікаў дарожнага руху.
На сустрэчу дзяржаўтаінспектары запрасілі выхаванцаў прышкольных летнікаў абласнога цэнтра да кінатэатра “Беларусь”. Замест гутаркі прапанавалі крэатыўны летні варыянт зносін. Дзеці ахвотна паўдзельнічалі ў конкурсах па Правілах дарожнага руху, пад наглядам інспектара ДАІ паказалі спрыт у яздзе на веласіпедзе (на здымку), раскрылі свае творчыя здольнасці ў малюнках на асфальце. Пераможцаў абласное ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі ўзнагародзіла падарункамі, астатнім удзельнікам мерапрыемства ўручылі тэматычныя памяткі і каляндарыкі. Закончылася сустрэча ў глядзельнай зале, дзе дзецям паказалі пазнавальную стужку “Ідзі па правілах”.
Летні ўрок з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі атрымаўся цікавым і павучальным.
Наталля КАСЬЯНІК,
інспектар ААіП упраўлення ДАІ
УУС аблвыканкама.
Фота з архіва аддзела агітацыі
і прапаганды ўпраўлення ДАІ.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля