Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • У ліпені пенсіянеры атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу

У ліпені пенсіянеры атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу


Дапамога пенсіянерам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падпісаў Указ №263 “Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе”. Згодна з ім непрацуючым атрымальнікам пенсій у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (за выключэннем асобных катэгорый), пенсіі якіх сёлета ў ліпені не дасягаюць 200 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцва ў цэнах сакавіка 2011 года (686,5 тысячы рублёў), будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога ў памеры розніцы паміж указанай велічынёй і памерам пенсіі, але не больш за 150 тысяч рублёў.
Рашэнне аб памеры дапамогі прынята з улікам эканамічных магчымасцей дзяржавы. Такая мера дазволіць аказаць разавую матэрыяльную падтрымку атрымальнікам невысокіх пенсій – тым, для каго яна з’яўляецца адзінай крыніцай сродкаў для існавання. У нашай вобласці дапамогу атрымаюць каля 200 тысяч пенсіянераў.
Да ліку непрацуючых адносяцца грамадзяне, якія па стане на 1 ліпеня 2011 года не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі і не ажыццяўляюць працоўную дзейнасць на падставе працоўных дагавораў, грамадзянска-прававых дагавораў, прадметам якіх становіцца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай маёмасці, ці на падставе членства (удзелу) у юрыдычных асобах любых арганізацыйна-прававых форм.
На аднаразовую матэрыяльную дапамогу не маюць права асобы, які па стане на 1 ліпеня:
– знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні і пражываюць у дзяржаўных стацыянарных арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання, дзіцячых інтэрнацкіх установах, дзяржаўных спецыялізаваных установах для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадках);
– знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, якое ажыццяўляецца дзяржаўнымі ўстановамі, што забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, і навучэнцам гэтых устаноў дзённай формы атрымання адукацыі, у тым ліку на падрыхтоўчых аддзяленнях;
– знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі;
– атрымліваюць пенсіі з іншых дзяржаў ці ад Рэспублікі Беларусь у іншых дзяржавах.
Выплата дапамогі будзе зроблена ў ліпені адначасова з пенсіяй і ў парадку, вызначаным для выплаты пенсій.
Камітэт па працы, занятасці
і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
УВАГА: “ПРАМАЯ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ”!
7 ліпеня з 18 да 21 гадзіны Вам адкажа старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Міхаіл Сцяпанавіч АКСЯНЕВІЧ. Задаць пытанні можна будзе па тэлефоне 21-26-61 (код Брэста 80162).

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля