Апошнія падзеі ў краіне
Валавы прадукт расце
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-люты 2010 года павялічыўся на 3,5 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Вытворчасць прамысловай прадукцыі за два месяцы ўзрасла на 4,2 працэнта. Інфляцыя за гэты ж перыяд склала 1,3 працэнта супраць 5,4 за аналагічны перыяд мінулага года.
Увага да «Брэсцкага піва»
Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар наведаў у аўторак ААТ «Брэсцкае піва», пабываў на вытворчых участках прадпрыемства, азнаёміўся з ходам яго мадэрнізацыі. Кіраўнік вобласці станоўча ацаніў сітуацыю ў калектыве і быў задаволены завяршэннем першай чаргі рэканструкцыі вытворчасці. Канстанцін Андрэевіч паставіў перад кіраўніцтвам акцыянернага таварыства задачы па выкананні прагнозных паказчыкаў 2010 года і далейшай мадэрнізацыі прадрыемства.
Усе на хакей!
Заўтра ў лядовым палацы г.Баранавічы па праграме ІІІ Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба адбудзецца матч паміж зборнымі Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Пачатак у 15 гадзін, уваход свабодны.
Гусі ляцяць
Як паведамілі ў абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, з сённяшняга дня і па 9 мая ў светлы час сутак дазваляецца паляванне на гусей: белалобага, гуменніка і шэрага. Рабіць гэта можна толькі ў суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак і ў святочныя дні, якія аб’яўлены непрацоўнымі. Тэлефон «гарачай лініі» абласной інспекцыі – 23-96-90.
Аварыя на пераездзе
У чацвер у г.Жабінка вадзіцель грузавога мікрааўтобуса праігнараваў светлавыя і гукавыя сігналы, выехаў на чыгуначны пераезд і дапусціў сутыкненне з электрацягніком. У выніку аварыі 60-гадовы вадзіцель мікрааўтобуса і 30-гадовая пасажырка атрымалі цяжкія траўмы і былі дастаўлены ў Жабінкаўскую раённую бальніцу.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.