Бацькі не ўяўляюць будучыню дзяцей без вышэйшай адукацыі
80 працэнтаў бацькоў не ўяўляюць будучыню сваіх дзяцей без вышэйшай адукацыі.
Ініцыятыўныя групы сацыяльнай маладзёжнай лабараторыі вядучых ВНУ краіны правялі сацыялагічнае апытанне, у якім прынялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек (пераважна бацькі цяперашніх абітурыентаў), 200 з якіх – кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.
80 працэнтаў бацькоў выказалі меркаванне, што без вышэйшай адукацыі іх дзеці не змогуць знайсці працу і ўладкавацца ў жыцці, пры гэтым толькі 60 працэнтаў гатовыя плаціць за адукацыю. 8 працэнтаў кіраўнікоў заявілі, што не задаволены ўзроўнем падрыхтоўкі маладых спецыялістаў і аддаюць перавагу больш вопытным супрацоўнікам. 38 працэнтаў сказалі, што не супраць узяць на працу спецыялістаў па размеркаванні, аднак перакананы, што іх прыйдзецца перавучваць. Астатнія з радасцю папоўняць калектыў маладымі кадрамі.
Адной з самых рэальных праблем работадаўцы называюць завышаныя патрабаванні маладых да заробку і няўменне рэальна ацэньваць свае магчымасці і прафесійныя навыкі.
Алёна СВЯТЛАНАВА, “НТ”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.