Беларусь

Куды адыходзіць дзяцінства?


Ёсць такія моманты і падзеі ў жыцці, якія з гадамі не забываюцца, наадварот –бачацца ўсё выразней і яскравей.
Здаецца, толькі нядаўна мяне матуля адпраўляла ў дзіцячы садок, у першы клас, а праз некалькі месяцаў я – выпускніца. Зусім хутка пачнецца новае жыццё з новымі захапленнямі, радасцямі і праблемамі: іншыя сябры, заняткі і іншыя абставіны. Кожны раз, калі я ўспамінаю цікавыя моманты са свайго дзяцінства, мне становіцца сумна, бо тое, што было калісьці, не вернеш.
Пару маленства я буду памятаць вельмі доўга: яна была напоўнена яркімі і захапляючымі імгненнямі. Менавіта з дзяцінства я пачала спяваць, пісаць вершы і маленькія апавяданні, якія і зараз добра памятаю. Напэўна, тады яшчэ падсвядома нарадзілася мара пра журналістыку. Хачу займацца гэтай справай.
Краіна дзяцінства вельмі прыгожая, у ёй адчуваеш сябе як у чароўнай казцы. Я вельмі ўдзячна сваёй матулі за тое, што яна мне падарыла жыццё. Ганаруся тым, што нарадзілася і жыву ў такой прыгожай краіне – Беларусі. Веру, што наперадзе шмат магчымасцей для самаўдасканалення, для таго, каб праявіць сябе асобаю, якая здольная вырашаць самыя розныя жыццёвыя пытанні. Мне хочацца самастойнасці, але так шкада, што давядзецца развітвацца са сваім дзяцінствам.
І куды ж яно адыходзіць? Па-мойму, яно застаецца назаўсёды ў думках, паводзінах, успамінах. Дзяцінства крочыць з намі праз усё жыццё.
Таццяна ЦЫБУЛЬСКАЯ

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля