Баранавіцкія вадзіцелі атрымалі міжнародныя ўзнагароды

Баранавіцкія вадзіцелі атрымалі міжнародныя ўзнагароды

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Два вадзіцелі з Баранавіч атрымалі міжнародныя ўзнагароды.
Уладзімір Дзерман працуе на міжнародных маршрутах, а Леанід Жылінскі – на міжгародніх. У абодвух за плячамі 30-гадовы стаж работы на адным прадпрыемстве – аўтобусным парку г.Баранавічы. Добрасумленныя адносіны да справы і працавітасць вызначаюць шафёраў. Мужчыны ганарацца сваім аўтапаркам і заўсёды адчуваюць адказнасць: за рулём трэба быць уважлівымі і бездакорнымі.
Для абодвух вадзіцеляў прыемным сюрпрызам стала паведамленне аб узнагароджанні іх ганаровымі дыпломамі і нагруднымі знакамі Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў, якая ўваходзіць у склад Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарта.
Уладзімір Дзерман і Леанід Жылінскі лічаць, што ганаровыя ўзнагароды – гэта не толькі прызнанне іх заслуг, але і своеасаблівы аванс, які абавязвае працаваць яшчэ лепш.
Святлана ЛЕБЕДЗЕВА,
Фота аўтара

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Куды адыходзіць дзяцінства?

Следующая запись

Мне пашчасціла, што я нарадзілася ў вёсцы Уласаўцы на Іванаўшчыне