Баіцеся ўколаў, тады вам да Аксаны Карповіч
“Наша Аксаначка” – так пяшчотна і з цеплынёй называюць калегі і пацыенты працэдурную медсястру Жабінкаўскай дзіцячай кансультацыі Аксану Карповіч.
Усмешлівая і заўжды ветлівая дзяўчына ўжо чатыры гады віртуозна спраўляецца са сваімі абавязкамі. Да кожнага малыша Аксана звяртаецца быццам да дарослага. Імкнецца падбадзёрыць, падтрымаць словам і супакоіць.
Для большасці дзяцей уколы – вялікі стрэс, але не ў тым выпадку, калі за справу бярэцца Аксана. Бацькі заўважылі, што медсястра ведае нейкі сакрэт. Яе ўколы зусім небалючыя. Таму лячэнне для мясцовых дзяцей стала не толькі медыцынскай працэдурай, але і прыемнымі сустрэчамі са старэйшай сяброўкай Аксанай.
Святлана КІСЛАЯ,
Фота аўтара
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.