Беларусь

Студэнты знайшлі 65-гадовае паэтычнае прывітанне


Паэтычнае прывітанне, напісанае 65 гадоў таму, знайшлі студэнты з Іванава.
Сябры-іванаўцы Грыша і Саша жывуць у сталіцы і здымаюць прыватную кватэру, у якой шмат розных рарытэтных рэчаў. Больш за ўсё хлопцаў уразіла вялікая колькасць кніг, прычым таксама старых і рарытэтных.
У адной з кніг нечакана наткнуліся на пажаўцелую паперку. На ёй прыгожым почыркам быў напісаны верш, датаваны 21 лютага 1945 года. Хлопцы перачыталі яго некалькі разоў, паразважалі аб тым, кім жа мог быць аўтар гэтага верша, у якой сітуацыі яго напісаў, ці чытала верш тая, якой ён прысвечаны. Можа, аўтар не захацеў ёй яго аддаць, а можа, не атрымалася, ці не паспеў.
Як бы там ні было, але сябры сышліся на думцы, што гэты верш прысвечаны вялікаму каханню двух сэрцаў, якім было наканавана разлучыцца, але якія вельмі любілі адно аднаго. Юнакам хацелася верыць, што гэтая пара ўсё ж сустрэлася, жыла доўга і шчасліва. А як было на самай справе, цяпер ужо наўрад ці даведаешся…
Марыя ФЕДАРУК, “НТ”
РАССТАВАНИЕ

Мы с тобой расстанемся –
не ссорясь и друг другу
не желая зла, у меня
перед тобою совесть,
как звезда перед зарей светла.
Осторожно, нежно, бережливо
завтра в огневую полосу,
к побережью Кольского залива
я твой милый образ увезу.
Под напев снарядной перебранки,
там, в глуши полярной на войне,
где-нибудь в заснеженной землянке,
счастье, ты еще приснишься мне.
Не было и нет у нас разлада,
не было упреков никаких,
просто мы решили, что не надо
походить в разлуке на других…

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля