Банкруцтва – гэта не заўсёды дрэнна
На сённяшні дзень для абывацеля слова «банкруцтва» асацыіруецца выключна з такімі паняццямі, як фінансавы крах, разарэнне. У той жа час спецыялісты ведаюць, што інстытут эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) вызначаецца па двух накірунках: ліквідацыя і санацыя.
Сусветны вопыт сведчыць, што ва ўмовах рыначных узаемаадносін ліквідацыйная вытворчасць, на жаль, з’яўляецца неад’емнай часткай эканамічнай мадэлі развіцця грамадства. І ў дадзеным выпадку сутнасць працэдуры, па вялікім рахунку, зводзіцца да задавальнення патрабаванняў крэдытораў шляхам рэалізацыі маёмасці даўжніка, забеспячэння абароны правоў і інтарэсаў яго работнікаў. Іншая справа – санацыя, якая абазначае фінансавае аздараўленне.
У першым паўгоддзі 2010 года гаспадарчым судом Брэсцкай вобласці прынята да вытворчасці 54 заявы (для параўнання: за аналагічны перыяд 2009 года – 77). На фоне ўстойлівай станоўчай дынамікі немалаважным з’яўляецца той факт, што ў ліку гэтых заяў няма прадпрыемстваў з доляй дзяржаўнай уласнасці.
Сёння ў працэдуры эканамічнай неплацежа-здольнасці (банкруцтве) знаходзіцца 11 прадпрыемст-ваў дзяржаўнага сектара. У адносінах трох з іх – ААТ «Кобрынскі кансервавы завод», ААТ «Баранавіцкі завод запасных частак «Автако» і КУВП «Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання» – гаспадарчым судом уведзена працэдура санацыі, тым самым ім дадзены дадатковы шанц для далейшага аздараўлення, наладжвання гаспадарчай дзейнасці. У адносінах васьмі іншых дзяржарганізацый праводзяцца мерапрыемствы ліквідацыйнага характару.
За 6 месяцаў бягучага года ўжо завершаны працэдуры ліквідацыйнай вытворчасці ў адносінах СТАА «Садружнасць па прадпрымальніцтве, гандлі і інвестыцыях «Брэст-Славія», КУРБП «Ляхавічырамбуд», УДП «Ганцавічырэсурсы».
Акрамя пералічаных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці, у вобласці сануецца два прадпрыемствы-прыватнікі: СТАА «Прыам» і ЗПУВП «Машынабудаўнічая кампанія «Прамтэхніка». Таксама ёсць шанц на паспяховае аздараўленне і ў шэрагу новых прадпрыемстваў, ад якіх паступілі заявы на банкруцтва. Аднак гэтае рашэнне ва ўстаноўленыя законам тэрміны прымае суд, а пакуль з гэтымі прадпрыемствамі працуюць часовыя кіраўнікі, якім і належыць высветліць, ці зможа тая ці іншая юрыдычная асоба эфектыўна існаваць на рынку, альбо мэтазгодна яго ліквідаваць.
Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці,
Брэсцкі абласны тэрытарыяльны аддзел па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.