Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • У свет выйшла кніга «Письма войны. Хрестоматия патриотизма

У свет выйшла кніга «Письма войны. Хрестоматия патриотизма»


У абласной друкарні выйшла ў свет кніга «Письма войны. Хрестоматия патриотизма», падрыхтаваная рэдакцыяй абласной газеты «Заря» ў межах аўтарскага праекта брэсцкага журналіста, пісьменніка Аляксандра Валковіча пад эгідай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама.
Унікальнае выданне, аналагаў якому ў нашай рэспубліцы няма, уяўляе сабой гісторыка-дакументальны, публіцыстычны, ілюстраваны зборнік франтавой карэспандэнцыі, нанова «прачытаны» сучаснікамі. У зборнік увайшлі франтавыя «трохвугольнікі», канверты, паведамленні, пахавальныя, партызанскія дзённікі, архіўныя фотаздымкі байцоў і камандзіраў, якія вызвалялі Беларусь і Брэсцкую вобласць у складзе часцей і падраздзяленняў Беларускіх франтоў, атрадаў Брэсцкага партызанскага злучэння, а таксама пісьмы на перадавую родзічаў і блізкіх воінаў – ураджэнцаў і жыхароў Брэстчыны.
Асобнымі главамі да-дзены малавядомыя пісьмы абаронцаў Брэсцкай крэпасці, партызанскія хронікі і малюнкі, пісьмы з фашысцкай няволі, некоторыя біяграфіі, гісторыі і лёсы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля