Чаму на Брэстчыне разбуральныя ўраганы здараюцца значна часцей?..

Чаму на Брэстчыне разбуральныя ўраганы здараюцца значна часцей?..

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

На Брэстчыне разбуральныя ўраганы здараюцца значна часцей і яны больш магутныя, чым у іншых рэгіёнах Беларусі, Расіі, Польшчы, Літве і Украіне
Штогод нашу вобласць выпрабоўваюць на трываласць магутныя ветравыя патокі, вынікам якіх становяцца разбурэнні, матэрыяльны ўрон, а часам і чалавечыя ахвяры. А тлумачыцца такая ветравая анамалія геалагічнай будовай Брэстчыны. Шматлікія разломы зямной кары праходзяць літаральна па ўсёй паверхні вобласці, а даследаванні анамальных з’яў паказалі, што ветравыя траекторыі ідуць уздоўж гэтых разломаў, якія дзейнічаюць па прынцыпе прыроднай помпы і прыцягваюць да сябе велізарныя масы паветраных патокаў. Адсюль – і разбуральныя ўраганы.
Любы геалагічны разлом у зямной кары садзейнічае ўзнікненню геафізічных палёў, і перш за ўсё – гравітацыйных і геамагнітных. Таму моцныя парывы ветру ў выглядзе навальніц, ураганаў і смерчаў, дасягнуўшы тэрыторыі Брэсцкай вобласці, як правіла, знаходзяцца вельмі блізка да паверхні зямлі.
З геалагічнага пункту гледжання тэрыторыя Брэстчыны размяшчаецца на Падляска-Брэсцкай упадзіне і Прыпяцкай седлавіне, а на поўдні знаходзіцца прыўзнятая Валынска-Азоўская пліта. Менавіта адтуль “пікіруюць” ва ўпадзіну і седлавіну ўраганы і смерчы, пастаянна нарошчваючы хуткасць. А гэта значыць, ветравыя анамаліі будуць назірацца ў нас пастаянна па адных і тых жа “калідорах”-маршрутах уздоўж тэктанічных разломаў крышталічнага фундамента вобласці, максімум якіх прыпадае на раёны Целяхан, Бярозы, Кобрына, Жабінкі, Камянца, Пружан і Маларыты.
Гэтыя рэгіёны – своеасаблівы геалагічна-тэктанічны разлом з пастаяннымі ветравымі анамаліямі. Аднак баяцца не варта. Трэба проста будаваць дамы і гаспадарчыя памяшканні з улікам гэтай акалічнасці: больш трывала і са спецыяльна ўмацаванымі дахамі. А яшчэ – вучыцца пераўтвараць энергію ветру ў электрычную на ветравых устаноўках, як гэта робіцца ў многіх іншых краінах свету. Пэўныя спробы ўжо ёсць і ў нас. Эксперыментальныя ветравыя ўстаноўкі зманціраваны каля вёскі Зеляневічы Пружанскага раёна і на тэрыторыі СП “Белтрансойл” каля Кацінага Бора. Карысную справу, несумненна, трэба развіваць.
Альберт БАГДАСАРАЎ,
прафесар геалогіі,
г. Брэст.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Падарунак лёсу, або Каханне, непадуладнае часу

Следующая запись

Чый тавар лепшы?