Ці верыце вы ў прыкметы?
Прымхлівасць. Для некаторых гэта казкі, якія прыдумалі нашы бабулі, а для іншых – знакі, кожны з якіх мае свой сэнс і служыць падказкай для дзеянняў. Лічыцца, што больш за ўсё да разнастайных забабонаў схільныя жанчыны. Так гэта ці не? А яшчэ ў якія прыкметы вераць сучасныя лэдзі, я даведалася, спытаўшы дзяўчат на брэсцкіх вуліцах.
Вольга ПРАКАПОВІЧ:
– У прыкметы веру, але не ва ўсе. Напрыклад, у тое, што чорны кот можа прынесці няўдачу, мне не верыцца. Затое, калі рассыплю соль, дык заўсёды абавязкова зверху пасыпаю цукрам: раптам што нядобрае здарыцца.
Кристина Масюк
Хрысціна МАСЮК:
– Я вельмі прымхлівая. Калі забываю нешта дома і неабходна вярнуцца, дык заўсёды гляджу ў люстэрка. Перад экзаменамі я ўставала толькі з правай нагі для таго, каб дзень прайшоў добра. Так яно і адбывалася.
Ганна ЛАХВІЧ:
Анна Лахвич
– Калі разаб’ецца што-небудзь з посуду, то веру, што гэта на шчасце. А вось разбітае люстэрка – гэта дрэнна. У большасці ўсе прыкметы супадаюць з рэальнымі жыццёвымі падзеямі. Неабходна толькі ўмець іх заўважыць.
Алина Веремчук
Аліна ВЕРАМЧУК:
– Калі забабоны існуюць, значыць, гэта праўда. Нават у чорнага ката веру. Можа, гэта і смешна, але заўсёды, калі розныя глупствы ў галаву лезуць, стукаю па дрэве. Пакуль дапамагала.
Анастасия Романова
Анастасія РАМАНАВА:– Не веру ні ў якую прымхлівасць. Думаю, што чалавеку, які кіруецца ўсякімі глупствамі, цяжка жыць. Прыкмет прыдумана вельмі многа, і верыць ва ўсе немагчыма. Калі не верыш, дык нічога і не здарыцца.
Запісала Сабіна ГАРАЕВА,
г.Брэст.
Фота аўтара
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.