Выдатны падарунак ад Еўразійскай эканамічнай супольнасці атрымаў музей Дастоеўскай сярэдняй школы
Дастоеўскі літаратурна-краязнаўчы музей, які створаны пры мясцовай сярэдняй школе, адзначыў сёлета шмат юбілейных дат, звязаных з імем класіка рускай літаратуры: 190-годдзе з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага, 505 гадоў роду Дастаеўскіх, а цяпер рыхтуецца да 200-годдзя знакамітага пісьменніка. Дарэчы, да гэтага юбілею плануецца аднавіць радавы маёнтак Дастаеўскіх у Іванаўскім раёне.
А нядаўна генеральны сакратар Еўразійскай эканамічнай супольнасці Таір Мансураў перадаў музею каштоўны падарунак – поўны збор твораў Ф.М. Дастаеўскага ў 20-ці тамах. Ад імя Таіра Мансурава гэтую ганаровую місію выканаў намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэўскі.
Марыя ФЕДАРУК, “НТ”,
Іванаўскі раён.
Главная Навiны Генеральны сакратар Еўразійскай эканамічнай супольнасці перадаў музею Дастоеўскай школы поўны збор твораў Ф.М. Дастаеўскага ў 20-ці тамах
от8 февраля, 2019
Генеральны сакратар Еўразійскай эканамічнай супольнасці перадаў музею Дастоеўскай школы поўны збор твораў Ф.М. Дастаеўскага ў 20-ці тамах
