Беларусь

Падзеі: у свеце, краіне, вобласці


Бачыць перспектыву
Сустрэчы з людзьмі дапамагаюць бачыць перспектыву для развіцця краіны. Такую думку ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ “Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне “Палессе” 13 снежня выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў. У гэты ж дзень ён наведаў таксама Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, азнаёміўся з дзейнасцю ВНУ, пагутарыў са студэнтамі, адказаў на іх пытанні.
“Мінімалка” – 1 мільён рублёў
Пастановай Савета Міністраў Беларусі №1666 ад 9 снежня 2011 г. мінімальная заработная плата ў краіне з 1 студзеня 2012 года ўстанаўліваецца ў памеры 1 мільён рублёў. Гэтым жа дакументам устаноўлена таксама гадзінная мінімальная зарплата – 5930 рублёў.
З узнагародай, доктар!
За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагароджана ўрач-траўматолаг Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы Дзяменцьева Алена Аляксандраўна. Віншуем!
Ферма за ўласны кошт
У рэжыме відэаканферэнцыі 13 снежня прайшла абласная нарада па шэрагу актуальных пытанняў развіцця аграпрамысловага комплексу вобласці. Прыярытэтную ўвагу на ёй старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар удзяліў выкананню даручэння Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па рэканструкцыі ў кожным сельгаспрадпрыемстве адной малочнатаварнай фермы за кошт уласных сродкаў.
Сусветны Банк і інвестыцыі
12 снежня старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар сустрэўся з місіяй Сусветнага Банка на чале з прадстаўніком рэгіянальнага ўпраўлення Еўропы і Цэнтральнай Азіі спадаром Андрэа Марыа Дал’Оліа. На сустрэчы былі разгледжаны прапановы па далейшым узаемадзеянні Брэсцкага аблвыканкама і Сусветнага Банка, звязаныя з прыцягненнем прамых замежных інвестыцый у эканоміку вобласці.
На “прамой лініі” – старшыня аблвыканкама
23 снежня 2011 года з 19.00 да 21.00 адбудзецца “прамая тэлефонная лінія” са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Сумарам Канстанцінам Андрэевічам. Хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне ў Брэсце 20-60-20.
Дадатковыя цягнікі
67 цягнікоў міжнародных зносін уводзіцца дадаткова для руху па Беларускай чыгунцы ў калядныя і навагоднія святы. Першыя з іх па напрамках Брэст – Масква і Масква – Прага пачнуць курсіраваць з 25 снежня. Яшчэ шэраг дадатковых цягнікоў выйдуць на такіх папулярных напрамках, як Масква – Мінск, Санкт-Пецярбург – Брэст, Санкт-Пецярбург – Мінск, Гомель – Масква і іншых. Акрамя таго, дадаткова будуць прызначаны пасажырскія саставы і ў мясцовых зносінах.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля