Беларусь

Горад Пінск ставіць дэмаграфічныя рэкорды


2013 год можа ўвайсці ў гісторыю старажытнага Пінска як самы… вясельны. Ужо за 9 месяцаў тут зарэгістравана 1039 шлюбаў (для параўнання: за аналагічны перыяд 2012 года – 861). А больш за ўсё вяселляў згулялі ў верасні – 184.
З пачатку года ў горадзе нарадзілася 1391 дзіця. Прычым у 152 сем’ях гэта было трэцяе немаўля, у 42-х (гэта на 22 сям’і больш, чым летась) – чацвёртае. 10 сямей зарэгістравалі нараджэнне пятага малога, 6 – шостага, дзве сям’і – сёмага, яшчэ дзве – восьмага і адна – дзявятага.
Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, Пінск уваходзіць у лік гарадоў, якія маюць натуральны прырост: пасля Мінска, Гродна, Брэста і Гомеля ён займае высокае пятае месца ў краіне.
Крыху больш за 30 гадоў таму Пінск стаў 100-тысячным горадам. І з кожным годам колькасць насельніцтва ў ім павялічваецца. Зараз тут жыве 135 тысяч чалавек.
Марыя ЛЯШУК,
г. Пінск.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля