Графіка і “графіці” на Савецкай

Графіка і “графіці” на Савецкай

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

“VII Агульнапольскае біенале студэнцкай графікі. Познань 2011” экспануецца ў Брэсце да 10 снежня
Пасля наведвання гэтай выставы, арганізаванай Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце ў “суаўтарстве” з Мастацкім універсітэтам у Познані і Польскім інстытутам у Мінску, міжволі складваецца ўражанне, што не толькі Нясвіж сёлета культурная сталіца Беларусі. Прынамсі, ужо той факт, што біенале  выпаў шанс  убачыць толькі сталічным аматарам прыгожага і брастаўчанам, сам па сабе красамоўны.
Найлепшыя з лепшых (больш за 30 прац з 96 прадстаўленых на біенале) гасцююць у выставачнай зале на вуліцы Савецкай. Гэтыя перліны графічнага мастацтва  студэнтаў практычна ўсіх мастацкіх ВНУ Польшчы, якія прайшлі папярэдні конкурсны адбор, дадуць  багаты плён для разваг,  пазнаёмяць з класічнымі тэхнікамі і здзівяць смелымі эксперыментамі.
Нават калі вы далёкі ад мастацтва чалавек, а ў жывапісе аддаяце перавагу нацюрмортам,   пераацаніць запатрабаванасць  графікі на рынку мас-медыя і  дызайну немагчыма. Графічнае мастацтва – гэта ўльтрасучасна, і  за ім – будучыня. Таму біенале і выклікае такі інтарэс:  для творчай прасунутай моладзі-ўдзельнікаў – гэта шанс заявіць пра сябе, знайсці падтрымку  ў пачатку творчай дзейнасці. Ну, а ўсе наведвальнікі маюць гонар адкрыць новыя імёны, якія (хто ведае?) нясуць з сабой канцэптуальны прарыў і новае слова ў графіцы.
“Дакладнасць, тонкасць і безліч густу”, – так “пераклаў” паняцце “графіка” на зразумелую нятворцам  мову госць вернісажу Леў Алімаў, мастак-графік, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў. Як тут не згадзіцца, калі дастаткова проста параўнаць графіку ў выставачнай зале  і… так званыя “графіці”, якія “ўпрыгожваюць” Савецкую па-за сценамі экспазіцыі. Розніца відавочная, хоць, здавалася б, словы з аднаго кораня паходзяць. Аднак першае – высокае мастацтва, а другое – псаванне будынкаў. Каб іх адрозніваць – наведайце выставу.
Алёна САЦУТА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Канстанцін Сумар падчас апошняй тэлефоннай “прамой лініі” адказаў на 30 званкоў

Следующая запись

Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар праверыў, як вядуцца будаўнічыя работы на малочна-таварных фермах вобласці