Хутка пачнецца веснавы рух соку

Хутка пачнецца веснавы рух соку

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету напамінае аб неабходнасці захоўваць заканадаўства пры нарыхтоўцы бярозавіку.
У прыватнасці, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець лясны білет, які выпісвае адпаведная лесагаспадарчая ўстанова, а грамадзянам даецца права займацца свабоднай нарыхтоўкай соку толькі на спецыяльна адведзеных участках ці набываць яго ў лясніцтвах.
Пры парушэнні тэхналогіі нарыхтоўкі соку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф да 20 базавых велічынь. Акрамя таго, парушальнік абавязаны будзе кампенсаваць нанесеную прыродзе шкоду.
Аб фактах незаконнай нарыхтоўкі соку можна паведаміць па тэлефоне «гарачай лініі» абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету: 8-0162-23-96-90.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Маладзёжны мерыдыян

Следующая запись

28 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі