Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • Калектыў Іванаўскай падатковай інспекцыі ўстойліва ўваходзіць у лік лідараў падатковага ведамства

Калектыў Іванаўскай падатковай інспекцыі ўстойліва ўваходзіць у лік лідараў падатковага ведамства


Кампетэнтнасць, ветлівасць, адказнасць – вось асноўныя рысы, уласцівыя супрацоўнікам Іванаўскай падатковай інспекцыі. Калектыў Іванаўскай падатковай інспекцыі ўстойліва ўваходзіць у лік лідараў падатковага ведамства па Брэсцкай вобласці, а ў 2008 годзе стаў лепшым сярод раённых падатковых інспекцый краіны. 15 яе супрацоўнікаў узнагароджаны Ганаровымі граматамі інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці і Іванаўскага райвыканкама, грашовымі прэміямі і падарункамі.
А былы намеснік начальніка падатковай службы Марыя Паўлаўна Дарагакупец у 1999 годзе ўзнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік падатковай службы» за высокі прафесіяналізм і значны ўклад у забеспячэнне своечасовага і поўнага паступлення падатковых плацяжоў у бюджэт.
Вядома, што поспех працы любой арганізацыі наўпрост залежыць ад удала падабранага персаналу. Да кадравага складу даручанай яму інспекцыі Уладзімір Сцяпанавіч Казак адносіцца асабліва патрабавальна.
– Я ганаруся сваёй работай і лічу яе вельмі значнай, бо знаходжуся на службе, закліканай абараняць эканамічныя інтарэсы дзяржавы. Менавіта мы кантралюем захаванне падатковага заканадаўства, правільнасць і своечасовасць выплаты падатковых і іншых абавязковых плацяжоў, дапамагаем фарміраваць бюджэт нашай рэспублікі, павышаць яе дабрабыт. І прадстаўляць яе павінны спецыялісты эрудзіраваныя, неабыякавыя і адказныя, – расказвае ён. – Такія, як Марыя Аляксееўна Цябук – галоўны бухгалтар; Раіса Міхайлаўна Скала і Інэса Сяргееўна Марзан – галоўныя дзяржаўныя падатковыя інспектары; Ірына Паўлаўна Баль – намеснік начальніка аддзела і многія іншыя супрацоўнікі.
Марыя ФЕДАРУК, «НТ»,
г.Іванава

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля