Нататкі са свята-фестывалю “Спораўскія жарты-2010”

Нататкі са свята-фестывалю “Спораўскія жарты-2010”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Кажуць, сустрэліся аднойчы Гора і Радасць і вырашылі пажаніцца. Ад іх кахання нарадзіўся Гумар. Жарт – хвілінка, а зараджае надоўга. А калі апынешся ў самым сэрцы незалежнай рэспублікі са сталіцай гумару Спорава, дык і жывот падарвеш, і ад смеху праслязішся.
Спораўцы – людзі таленавітыя і патрабавальныя ва ўсіх адносінах. Захацелі – і дамагліся таго, што да іх курсіруе аўтобус з Брэста. Дзе б яны не рассяляліся, а сувязь паміж сабой трымаюць праз розныя шляхі. На гэты раз яны выйшлі ў адкрытае мора, бо во-зера, да якога на некалькі кіламетраў прытулілася вёска з насельніцтвам больш за тысячу чалавек, упадае ў раку Ясельда, Ясельда – ў Піну, Піна – у Днепр, а там і да Чорнага мора рукой падаць. На Спораўскім возеры адкрываецца порт “Азёрны”. Караблі адпраўляюцца ў плаванне па спораўскіх курантах два разы ў суткі. Вяскоўцы шмат дзе былі, многае бачылі. У Маскве ім найбольш спадабаліся Куранты. А чым жа сталіца гумару Спорава горшая? І збылася даўняя мара: ва ўрачыстай абстаноўцы 17 ліпеня тут праз шматлікае “ўра!” адкрылі свае куранты.
З выхадам на міжнародную арэну праз водны шлях спораўцы гатовы швартаваць рыбалавецкія тралеры, не супраць пабудаваць рыбаперапрацоўчы завод і выпускаць калі не шпроты, дык карася ў тамаце. Эмблема яго ўжо на беразе з’явілася.
…Гэта толькі некаторыя кавалачкі сцэнарыя, паводле якога ладзіўся чацвёрты абласны фестываль гумару “Спораўскія жарты”. Нягле-дзячы на невыносную спякоту, два выхадныя дні тут гучала столькі гумару, што не перадаць, не пераказаць. Трапныя слоўцы і смешныя музычныя нумары сюды звезлі артысты з усіх куткоў Берасцейшчыны і нават з замежжа. Як сказала вядучая свята Спораўка, калі ў 1996 годзе начальнік аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама Антон Барашка і начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Рыгор Бысюк заварылі гумарную кашу, дык трэба яе расхлёбваць. Да гэтай справы з ахвотай далучыўся галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі.
Аляксей ГАНЧУК, “НТ”,
Бярозаўскі раён.
Фота аўтара

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

У Мастацкім музеі Брэсцкай крэпасці адкрылася выстава сучаснай дзіцячай кніжнай ілюстрацыі

Следующая запись

Прагнозныя паказчыкі будуць выкананы