Кампетэнтнае меркаванне
Сяргей САРОКАЎ, начальнік аддзела адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама:
– Усё часцей здараецца так, што, прыехаўшы па размеркаванні, маладыя настаўнікі прызнаюць: выбраная прафесія ім не падабаецца. Сваё меркаванне тлумачаць проста: “Не маё”. Юнакам і дзяўчатам не хапае ўпэўненасці і ініцыятыўнасці яшчэ падчас выбару прафесіі. Быць настаўнікам можа толькі той чалавек, які мае прызванне да гэтай прафесіі.
Сярод тых, хто прыязджае на Ганцаўшчыну, многія застаюцца тут. Для гэтага ў нас створаны неабходныя ўмовы: маладыя спецыялісты атрымліваюць матэрыяльнае стымуляванне ў выглядзе надбаўкі. Вядома ж, многія гавораць: не хапае грошай. Аднак не задумваюцца над тым, што спачатку трэба паказаць свае здольнасці і дасягнуць добрых вынікаў.
Перакананы, што ў маладых настаўнікаў ёсць вялікі патэнцыял, раскрыўшы які, яны змогуць дасягнуць сапраўдных вышынь у педагогіцы. Сумленнага і прафесіянальнага спецыяліста высока цэняць усюды, нават калі ён яшчэ малады.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.