Конкурс эсэ пра Перамогу
Абласная арганізацыя РГА “Белая Русь” праводзіць конкурс эсэ “Перамога дзеда – мая Перамога!” сярод навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Ён прысвечаны 65-годдзю Перамогі над нацысцкай Германіяй. Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 16 красавіка на адрас: 224016, г.Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21 (вучэбны корпус №1 БрДУ імя А.С.Пушкіна), каб. 217, альбо на электронны адрас:ivanchin@brsu.brest.by. Кантактныя тэлефоны: 23-59-63, 793-84-76.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходны: заяўка на ўдзел, эсэ ў электронным і папяровым варыянтах. Пра афармленне заяўкі і тытульнага ліста неабходна даведацца дадаткова.
Патрабаванні да конкурсных матэрыялаў:
1. Эсэ павінна дэманстраваць цэласнае бачанне гістарычнага значэння Перамогі над нацысцкай Германіяй, найбольш важных праблем у ацэнцы гэтай падзеі ў сучасным свеце.
2. Агульны аб’ём эсэ не павінен перавышаць 10-15 старонак (фармат А-4, Microsoft Word for Windows, фармат “RTF”, шрыфт Times New Roman, кегль 14 праз адзін інтэрвал. Усе палі – 20 міліметраў, выраўноўванне па шырыні.
3. Апошні ліст эсэ павінен быць завераны подпісам аўтара з расшыфроўкай: прозвішча, імя, імя па бацьку.
4. Электронны варыянт павінен утрымліваць два файлы: эсэ і заяўку.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі:
1-е месца – 300 тысяч рублёў;
2-е месца – 200 тысяч рублёў;
3-е месца – 150 тысяч рублёў.
Таксама будуць уручаны пяць заахвочвальных прызоў – па 70 тысяч рублёў.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.