Сваё месца пад сонцам малады спецыяліст павінен шукаць сам

Сваё месца пад сонцам малады спецыяліст павінен шукаць сам

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Святлана Лелей пераканана: сваё месца пад сонцам малады спецыяліст павінен шукаць сам.
“Маладая, перспектыўная і вельмі працавітая”, – гавораць пра Святлану калегі. Дзяўчына працуе ўрачом лабараторыі дыягностыкі Пінскай цэнтральнай бальніцы. Праца, трэба адзначыць, не з лёгкіх. Да яе Святлана Лелей ішла мэтанакіравана, бо цвёрда ведала, кім хоча быць. Яна скончыла Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж, а потым – Гомельскі медуніверсітэт. Інтэрнатуру праходзіла ў Пінску. Спачатку размеркаванне атрымала ў іншы рэгіён. Аднак памяняць месцапражыванне маладой сям’і было немагчыма. На той час Святлана была ўжо замужам і мела дзіця. Прыйшлося патурбавацца пра тое, каб вярнуцца дамоў. У рэшце рэшт ва ўніверсітэце зразумелі сітуацыю маладога доктара і накіравалі ў Пінск.
– Падчас размеркавання неабходна ўлічваць шмат фактараў, – расказвае Святлана. – Нельга бяздумна накіроўваць чалавека ў незнаёмую мясцовасць, маўляў, малады, раптам яму там спадабаецца, і ён застанецца. Нават самая наладжаная сістэма не зможа ўлічваць інтарэсы кожнага, хто ў ёй задзейнічаны. Медыцынскіх работнікаў, вядома ж, усюды не хапае. Калі малады спецыяліст не будзе спадзявацца на кагосьці, а возьме справу ў свае рукі, пры жаданні працу сабе знойдзе. Увогуле, лічу, што месца пад сонцам трэба шукаць самому.
Па словах Святланы, галоўным фактарам пры выбары месца работы для яе з’яўляліся ўмовы працы і калектыў. Пінская цэнтральная бальніца – адна з лепшых у вобласці. Калектыў тут – высакакласны. А яшчэ – людзі, спагадлівыя і шчырыя. Калегі і падбадзёраць, калі настрой не выдаўся, і карыснай парадай падзеляцца. Пінскія медыкі працуюць дружна.
І вельмі немалаважна, што ўсё гэта адбываецца ў родным горадзе Святланы. Што ні гавары, а дома любыя цяжкасці і перашкоды перажыць лягчэй.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”,
Фота аўтара

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Бліц-апытанне: ці заўжды маладыя спецыялісты знаходзяць работу па спецыяльнасці

Следующая запись

Берасцейшчына: ад суботы да суботы