Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • Кожны кандыдат у дэпутаты будзе мець права на выступленне па радыё да 5 мінут

Кожны кандыдат у дэпутаты будзе мець права на выступленне па радыё да 5 мінут


Атрымаць статус кандыдата ў народныя выбраннікі можна ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам нашай краіны трыма шляхамі. Першы – трэба сабраць подпісы грамадзян (для жадаючых балаціравацца ў абласны Савет – не менш за 150). Другі варыянт – вылучыцца ад працоўнага калектыву, у якім не менш за 150 працаўнікоў, калі хочаце прайсці ў аблсавет ( у сельскія, пасялковыя, гарадскія і раённыя Саветы гэтыя лічбы меншыя). І трэці спосаб – вылучэнне ад палітычнай партыі (колькасць яе членаў значэння не мае, галоўнае – каб партыя была зарэгістравана). Сабраўшы неабходны пакет дакументаў, прэтэндэнты будуць звяртацца ў свае тэрытарыяльныя камісіі, у якіх ёсць да 10 дзён на праверку і прыняцце рашэння аб рэгістрацыі кандыдата ці адмове ў ёй.Атрымаць статус кандыдата ў народныя выбраннікі можна ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам нашай краіны трыма шляхамі. Першы – трэба сабраць подпісы грамадзян (для жадаючых балаціравацца ў абласны Савет – не менш за 150). Другі варыянт – вылучыцца ад працоўнага калектыву, у якім не менш за 150 працаўнікоў, калі хочаце прайсці ў аблсавет ( у сельскія, пасялковыя, гарадскія і раённыя Саветы гэтыя лічбы меншыя). І трэці спосаб – вылучэнне ад палітычнай партыі (колькасць яе членаў значэння не мае, галоўнае – каб партыя была зарэгістравана).
Як патлумачылі ў абласной выбарчай камісіі, агітацыю за сябе кандыдаты змогуць пачаць з 26 сакавіка. Дарэчы, кожны будзе мець права на выступленне па радыё да 5 мінут.
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля