Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • У 2009 годзе ў браканьераў канфіскавана больш за 7 тон рыбы

У 2009 годзе ў браканьераў канфіскавана больш за 7 тон рыбы


У 2009 годзе абласной інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету ў браканьераў канфіскавана 6 электравудачак, 75 кіламетраў сетак і больш за 7 тон рыбы.
Амаль па 10 мільёнаў рублёў урону нанеслі браканьеры, якія ў Камянецкім раёне забілі самку лася з эмбрыёнам, а таксама двух дзікоў, а ў Брэсцкім – самку лася. Каля 4 мільёнаў рублёў каштавала парушальнікам паляванне ў Маларыцкім раёне, падчас якога былі здабыты два дзікі.
Агульная сума штрафаў і прад’яўленай шкоды перавышае 500 мільёнаў рублёў. У парушальнікаў правілаў палявання канфіскавана больш за 120 адзінак агнястрэльнай зброі, а таксама пасткі і петлі.
За парушэнні, якія звязаны з нанясеннем шкоды навакольнаму асяроддзю ў буйным памеры, за мінулы год у следчыя органы перададзена 87 матэрыялаў, па якіх узбуджана 66 крымінальных спраў. Кампетэнтныя органы разглядаюць факты, ускрытыя Пінскай, Бярозаўскай, Мікашэвіцкай, Ганцавіцкай і Столінскай міжраённымі інспекцыямі.
У 2010 годзе будзе працягнута работа па выяўленні і папярэджанні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства ў цесным супрацоўніцтве з іншымі арганізацыямі, а таксама грамадзянамі, якія неабыякава адносяцца да захавання і павелічэння жывёльнага і расліннага свету. Лепшая зброя супраць злачынстваў у адносінах да прыроды – сумленне. Калі вы клапоціцеся пра свет вакол вас і сталі сведкам правапарушэнняў, тэлефануйце на “гарачую лінію” інспекцыі па тэлефоне ў Брэсце 23-96-90.
Дзмітрый МУРЫН,
начальнік аддзела аператыўнага рэагавання абласной інспекцыі аховы жывёльнага
і расліннага свету.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля