Крыніцы ў вёсцы Вістычы патрабуецца тэрміновая дапамога

Крыніцы ў вёсцы Вістычы патрабуецца тэрміновая дапамога

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Была некалі ў Вістычах цудоўная крыніца. Мясцовыя жыхары ахвотна бралі з яе ваду, а на святы толькі яе і свяцілі ў вясковай царкве. У любое надвор’е заставалася яна халоднай, чыстай і смачнай. Такой крыніцы не мелі суседнія вёскі і, здавалася, што вечна будзе бегчы і струменіць крынічная вада.
Даведалася я пра гэта ад сваёй маці і яе вясковых сваякоў. Яны ж расказалі, што няма больш таго месца. Дакладней, ёсць, але – зарослае, забруджанае. Задыхаецца, памірае крыніца, якую некалі добраўпарадкавалі, нават дах над ёй зрабілі.
У 90-я гады мінулага стагоддзя будынак адной сям’і навасёлаў перагарадзіў праход да крыніцы. Засталася невялікая сцяжынка, але і на ёй з’явіўся плот. Непадалёк пабудавалі хлеў, нягледзячы на тое, што ў чэрвені 1992 года ўзвядзенне будынка з парушэннямі санітарнага разрыву ў адносінах да крыніц было забаронена раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.
Сёння крыніца знаходзіцца ў жахлівым стане (на здымку). Зірнуўшы на туалет, хлеў, смецце навокал, наўрад ці хто паверыць, што ваду з яе некалі пілі і хвалілі. А мне падумалася: вось у Афрыцы людзям не хапае вады, а ў нас, напэўна, яе аж занадта, калі мы з такой лёгкасцю кінулі на пагібель вістыцкую крыніцу. Ні навасёлаў яна не турбуе, ні мясцовым уладам да яе справы няма.
Фасад пафарбуем і хопіць таго добраўпарадкавання? А, можа, яшчэ не позна выратаваць крыніцу?
Сабіна ГАРАЕВА,Брэсцкі раён.
Фота аўтара

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Яўгенія Грынько атрымала дыплом першай ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па англійскай мове

Следующая запись

Брастаўчанка ўдзельнічала ў “Полі цудаў”